“У школу з “Добрым Сэрцам”. 21.by

“У школу з “Добрым Сэрцам”

21.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад такой назвай з 1 жніўня па 15 верасня па ўсёй рэспубліцы прайшла дабрачынная акцыя, ініцыятарам якой выступіла грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. У яе межах быў арганізаваны збор канцылярскіх і спартыўных прылад, іншых неабходных для падрыхтоўкі да новага навучальнага года рэчаў, каб перадаць іх дзецям, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.
У Жабінкаўскім раёне акцыя прайшла ў два этапы. Падчас першага ажыццяўляўся збор канцылярскіх прылад і іншых патрэбных для навучання рэчаў. Затым, каб уручыць іх школьнікам, валанцёры атрада “Добрае Сэрца” 7 і 12 верасня наведалі пяць сем’яў з Жабінкі, Сцяпанак і Мацеевічаў. Дзякуючы спагадлівасці і неабыякавасці жыхароў раёна была аказана дапамога 13 школьнікам.
Як пісаў Фазіль Іскандэр, калі кожны будзе рабіць дабро ў межах сваіх магчымасцяў, магчымасці дабра стануць бязмежнымі.
Валерыя МАРКОЎСКАЯ, в.а. першага сакратара РК ГА “БРСМ”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такой назвай з 1 жніўня па 15 верасня па ўсёй рэспубліцы прайшла дабрачынная акцыя, ініцыятарам якой выступіла грамадскае аб’яднанне “Беларускі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика