Шахматно-шашечный клуб теперь базируется на ФОК «Юность-Ушачи». 21.by

Шахматно-шашечный клуб теперь базируется на ФОК «Юность-Ушачи»

21.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ адзін від спорту атрымаў нядаўна прапіску ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы” – тут будзе базіравацца раённы шахматна-шашачны клуб, які на гэтым тыдні аднавіў сваю дзейнасць.

“Для нас гэта вельмі прыемная падзея!” – адзначае Уладзімір Міхайлавіч Верлаў, энтузіяст, які згуртоўвае вакол сябе ўшацкіх аматараў інтэлектуальных гульняў. Плануецца, што заняткі клуба будуць праходзіць па аўторках і чацвяргах з 18.00 і па нядзелях з 10.00. Адточваць сваё майстэрства шахматысты і шашысты будуць у камфортнай і светлай канферэнц-зале, дзе з’явяцца сучасныя сталы з дошкамі. Дакладней, не толькі адточваць, а і спасцігаць азы гульні, бо запісацца ў клуб могуць і пачынаючыя ігракі. “Упэўнены, што аднаўленне работы гэтага аб’яднання дасць штуршок для папулярызацыі інтэлектуальнага спорту, вось і днямі адна ўшацкая мама прывяла да нас дачку-другакласніцу, якая хоча асвоіць шахматы, – расказвае У.Верлаў. – На жаль, у раёнах вобласці ў апошнія гады падобныя клубы ў асноўным закрываюцца, зараз яны дзейнічаюць бадай што толькі ў Паставах ды Дуброўне, а таму сябры-шахматысты нам па-добраму зайздросцяць”.

І заўсёды з задавальненнем прыязджаюць да ўшацкіх аднадумцаў, каб папрактыкавацца ў любімай гульні. Шахматны турнір, што прайшоў у нашым райцэнтры ў мінулую нядзелю, якраз быў прысвечаны адкрыццю клуба. Ігракі з Бешанковіч, Глыбокага, Лепеля, Полацка, Шуміліна і трох ушацкіх каманд захапляльна правялі час і выявілі мацнейшых. А імі ў камандным заліку сталі лепяльчане, апярэдзіўшыя прадстаўнікоў першай ушацкай і глыбоцкай каманд, якія занялі другое і трэцяе месцы. У асабістым заліку не было роўных дзесяцікласніку Уладзіславу Мухіну, які набраў 8,5 ачка з 9 магчымых – да слова, адзінай нічыёй з юным полацкім першаразраднікам адзначыўся У.Верлаў. Другое і трэцяе месцы на рахунку лепельскіх шахматыстаў Я.Мудрага і В.Прохарава. Адмысловыя прызы атрымалі лепшы мясцовы ігрок (ім стаў Аляксандр Крацёнак, які набраў 6 ачкоў), самы малады ўшацкі шахматыст дзевяцікласнік Яўген Бутоўскі і самы сталы – Анатоль Ільіч Кузмічонак.

Усе ўдзельнікі турніру атрымалі буклеты “Ушачы-Юнацтва”. Выява нашага комплексу прысутнічала і на медалях, а сярод прызоў былі прыгожыя талеркі з малюнкамі ўшацкіх славутасцяў. Сродкі на ўзнагароды і сувеніры вылучылі ФСК “Ураджай” і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а раённы савет ветэранаў аказаў садзейнічанне ў арганізацыі мерапрыемства. “Асабіста мяне радуе, што на турніры ва Ушачы прыязджаюць новыя ўдзельнікі, – адзначае У.Верлаў. – У гэты раз, даведаўшыся пра яго правядзенне з інтэрнэта, бацькі прывезлі з Наваполацка сына-школьніка. Ну і, канечне, нам было вельмі прыемна, калі кіраўнікі каманд аднадушна прызналі, што гэта быў самы лепшы сёлетні турнір!”

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ адзін від спорту атрымаў нядаўна прапіску ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы” – тут будзе базіравацца раённы шахматна-шашачны клуб,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика