С 1 октября начинается загонная охота на диких копытных животных. 21.by

С 1 октября начинается загонная охота на диких копытных животных

21.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 1 кастрычніка ў краіне пачынаецца самае масавае і папулярнае паляванне – загоннае на дзікіх капытных жывёл. Паляваць на лася, казулю, аленя высакароднага, кабана можна будзе да 31 снежня. Спосаб палявання: ружэйны, загонам з паляўнічымі сабакамі – у светлы час сутак, з засады і падыходу – на працягу сутак. Можна выкарыстоўваць наразное ружжо з дульнай энергіяй кулі звыш 3 тысяч джоўляў (пры паляванні на лася, аленя, кабана старэй  двух гадоў) і звыш 1500 джоўляў (для казулі, кабана да двух гадоў), гладкаствольную зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных кулямі, лукі і арбалеты, паляўнічых сабак – лайкі, гончыя, ягдтэр’еры. Устаноўлены адзіныя дні палявання – субота, нядзеля, панядзелак, аўторак, а таксама святочныя дні, аб’яўленыя Прэзідэнтам нерабочымі. Паляванне на капытных дазволена па разавых дазволах і пуцёўках да іх. Паралельна можна адстрэльваць непажаданыя віды дзікіх жывёл і птушак.

Кошт паляўнічай пуцёўкі па разавым дазволе для членаў БТПР складае 6 рублёў на загоннае паляванне, 8 – на індывідуальнае. Кошт разавага дазволу на здабычу наступны: лось трафейны – 1000 рублёў, лось дарослы – 600 (самец), 800 (самка) і 300 рублёў сегалетак, казуля трафейная – 100, казуля дарослая (самка) – 60 рублёў, сегалетак – 30 рублёў, алень высакародны трафейны – 900 рублёў, дарослы і селекцыйны – 500 рублёў, сегалетак – 250.

П.ДУБОЎСКІ, паляўніцтвазнаўца Ушацкай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае
таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 кастрычніка ў краіне пачынаецца самае масавае і папулярнае паляванне – загоннае на дзікіх капытных жывёл. Паляваць на лася, казулю, аленя высакароднага,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика