Вакансии в Ушачском районе в сентябре. 21.by

Вакансии в Ушачском районе в сентябре

21.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз у раёне. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 19 верасня свабодныя месцы былі ў 19 арганізацыях Ушаччыны.

Па-ранейшаму патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне. Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па стаматалогіі, гінекалогіі, дэрматавенералогіі, кардыялогіі, лабараторнай дыягностыцы, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр у Маладолецкі, Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД, інструктараў па лячэбнай фізкультуры ў фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы, а таксама медыцынскіх сясцёр у паліклініку і яслі-сад №3 г.п. Ушачы.

Вострая кадравая праблема назіраецца ў аграрным сектары. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача і галоўнага заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага агранома і галоўнага бухгалтара; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка, жывёлавода і трактарыста-машыніста; ААТ “Ільюшынскі” – вадзіцеля, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, жывёлавода, інжынера па ахове працы, аператара машыннага даення, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, трактарыста-машыніста; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага фельчара і намесніка кіраўніка; УП “Сарочына” – цесляра; філіял “Маяк- Ушацкі” – вадзіцеля аўтамабіля, машыніста кацельні, трактарыста-машыніста, электрагазазваршчыка.

У лясгасе ёсць вакансіі вальшчыка лесу, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), начальніка аддзела, майстра лесу, слесара-электрыка па рамонце электраабсталявання. Райаддзел па надзвычайных сітуацыях чакае вадзіцеля аўтамабіля, ДРБУ-105 – начальніка сектара, ААТ “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны, “Прамкамбінат” – тэхнолага і швачку. У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ёсць свабодныя месцы мастацкага кіраўніка (у Глыбачанскі і Кубліцкі СДК), відэадэманстратара (Кубліцкі СДК), загадчыка аддзела, рэжысёра (РДК). У аддзяленні паштовай сувязі Ушачы №1 чакаюць аператараў сувязі. Ушацкай школе патрабуецца інжынер-электронік, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме – інжынер-праграміст, ДЮСШ – інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 305 да 1000 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз у раёне. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 19...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика