На базе аграсядзібы “Лябёдка” Шчучынскага раёна прайшоў першы рэспубліканскі фестываль “Крэатыўны ўзрост”. 21.by

На базе аграсядзібы “Лябёдка” Шчучынскага раёна прайшоў першы рэспубліканскі фестываль “Крэатыўны ўзрост”

23.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ім прынялі ўдзел людзі пажылога ўзросту са Шчучынскага, Гродзенскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага і Лідскага раёнаў.  

Свята сабрала нераўнадушных, творчых і ініцыятыўных людзей. Сваёй пластыкай здзівілі вопытныя чырлідынгісткі з Лідскага ансамбля “Супербабулі”. Цудоўныя авангардныя нарады прадэманстравалі прыгажуні з Воранаўскага раёна. Артыстызмам  і харызмай пакарылі гледачоў госці з Дзятлаўскага раёна. Цудоўнымі песнямі парадаваў шчучынскі хор ветэранаў.

Актыўна працавалі разнастайныя тэматычныя пляцоўкі: “Здаровае жыццё”, “Бабулін куфар” і іншыя. Праходзілі майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе, роспісу велікодных яек, прыгатаванню беларускіх страў. З задавальненнем танцавалі ўсе побытавыя танцы: “Падыспань”, “Кракавяк”, “Польку” і іншыя. Папулярнасцю карыстаўся фіта-бар “Травяная аптэка”, які арганізавалі работнікі КСУП «Саўгас «Вялікае Мажэйкава». Майстар-клас па карыстанні інтэрнэт-банкінгам і знаёмства з праграмай “Клопат” прапанавалі прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанк”.



















































 

















Свята атрымалася сапраўды яркім і цікавым. Добрыя песні і цудоўныя танцы падаравалі ўсім бадзёры настрой. Дарэчы, фестываль пройдзе яшчэ ў шасці аграсядзібах краіны.

Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ім прынялі ўдзел людзі пажылога ўзросту са Шчучынскага, Гродзенскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага і Лідскага раёнаў.   Свята сабрала нераўнадушных, творчых і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика