Наталля Апановіч аб Указе Прэзидэнта № 345. 21.by

Наталля Апановіч аб Указе Прэзидэнта № 345

24.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗНАЧНАМУ стымуляванню дзелавой актыўнасці і прадпрыемніцкай дзейнасці, стварэнню ўмоў для развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва закліканы паспрыяць Указ № 345, падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 22 верасня мінулага года. Якія перавагі ён дае сельскім бізнесменам? На гэта пытанне адказвае намеснік старшыні райвыканкама Наталля АПАНОВІЧ:

— Адзначу, што калі ўзяць у цэлым па нашай вобласці, то сапраўды многія прадпрымальнікі бяруць у арэнду ў спажыўкааперацыі будынкі магазінаў, якія пустуюць, і накіроўваюць да вяскоўцаў аўталаўкі. З пачатку бягучага года ў сталічнай вобласці такім чынам распачалі сваю работу каля шасці дзясяткаў новых крам. Цяпер пра тое, што дае прадпрымальнікам Указ № 345. У прыватнасці, падатак на прыбытак складае толькі шэсць працэнтаў супраць агульнаўстаноўленых васямнаццаці. На руку ім і вызваленне ад падаткаў на дабаўленую вартасць, нерухомасць, а таксама ад зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржуласнасці і выкарыстоўваюцца для размяшчэння аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання ў сельскай мясцовасці. Індывідуальныя прадпрымальнікі плацяць зараз адзіны падатак у памеры адной базавай велічыні ў месяц — 24,5 рубля. Калі бізнесмен уплачвае падаходны падатак, то стаўка апошняга складае шэсць працэнтаў супраць агульнаўстаноўленых для індывідуальных прадпрымальнікаў шаснаццаці. І яшчэ вельмі істотны такі аспект: даецца права набываць нерухомасць без аўкцыёну па рынкавым кошце, прадаваць алкаголь на вёсцы ў магазінах незалежна ад памеру гандлёвай плошчы, а юрыдычным асобам — і ў аўтамагазінах пры ўмове ўзгаднення іх маршрутаў і забеспячэння асартыментнага мінімуму тавараў.
— Наталля Расціславаўна, наколькі вядома, абласны Савет дэпутатаў пашырыў пералік тэрыторый, на якія распаўсюджваецца дзеянне падатковых ільгот згодна з Указам № 345. Ці шмат патрапіла ў яго нашых вёсак?
— Сапраўды, у гэты пералік уключаны населеныя пункты вобласці з колькасцю жахароў да 200 чалавек. На Мядзельшчыне такіх налічваецца, калі быць дакладнай, 291 — вёскі, хутары…
— Якой з ільгот, прадугледжанай Указам № 345, ужо скарысталіся нашы прадпрымальнікі?
— Магчымасцю гандляваць алкаголем у магазінах з меншым памерам гандлёвай плошчы, а не пры наяўнасці больш як пяцідзесяці квадратных метраў, што патрабавалася да прыняцця гэтага Указа. У прыватнасці, новая крама з’явілася ў гарадскім пасёлку Крывічы, якую адкрыла ў чэрвені прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “ЛІЯ РУТ”, дзе дырэктарам Вольга Лабанава. Тут жа значна пашырыла асартымент напояў у сваім павільёне індывідуальны прадпрымальнік Галіна Макарэвіч. І не толькі ў Крывічах. Такім правам скарысталіся прадпрымальнікі Людміла Пятроўская — крама ў аграгарадку Сваткі, Алена Альковіч — Княгінін, ПГУП “ЮНА-гандаль” Ніны Казакевіч — Буйкі.
— Наталля Расціславаўна, калі, на ваш погляд, можна чакаць на вёсцы значнага ажыўлення гандлю, грамадскага харчавання, бытавых паслуг?
— Іх узровень і сёння някепскі. Аднак жыццё не стаіць на месцы, мы ўсе імкнёмся да лепшага. Як бачым, для гэтага ў нашай краіне прымаюцца меры. Больш за тое, у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю створана рабочая група, якая прапрацоўвае дапаўненні ва Указ № 345 з мэтай далейшага ўдасканалення гандлёвага абслугоўвання і грамадскага харчавання ў сельскай мясцовасці. Так, адна з прапаноў — зрабіць для ўладальнікаў вясковых магазінаў скідку на электраэнергію, бо яна для іх пакуль даражэйшая, чым для арганізацый, якія аказваюць бытавыя паслугі… І, канечне, з улікам значнай дзяржаўнай падтрымкі, самім прадпрымальнікам трэба праяўляць значна большую актыўнасць. Можна смялей браць у арэнду магазіны райспажыўтаварыства на вёсцы, якія зараз пустуюць, ці наогул набываць іх за памяркоўны кошт ды адкрываць уласную справу. І людзям добра, і прадпрымальніку — прыбытак.

Гутарыў
Павел ЖУКАЎ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗНАЧНАМУ стымуляванню дзелавой актыўнасці і прадпрыемніцкай дзейнасці, стварэнню ўмоў для развіцця гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика