Дзень падпісчыка прайшоў у Кіраўскім раённым Доме культуры. 21.by

Дзень падпісчыка прайшоў у Кіраўскім раённым Доме культуры

24.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У межах падпісной кампаніі на 4 квартал бягучага года ў мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры быў наладжаны традыцыйны Дзень падпісчыка. Яго арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, рэдакцыя раённай газеты “Кіравец” і раённы вузел паштовай сувязі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ларыса Гаўрылава праінфармавала прысутных аб ходзе падпісной кампаніі ў раёне, важнасці даставернай і аператыўнай інфармацыі, якую, у тым ліку, прадастаўляюць друкаваныя СМІ для кожнага з нас.

Галоўны рэдактар рэдакцыі раённай газеты “Кіравец” Наталля Хадакова нагадала ўдзельнікам Дня падпісчыка пра вядучыя тэмы, якія ўзнімае раённая газета, рубрыкі і спецвыпускі. Яна правяла тэматычную віктарыну, прысвечаную Году малой радзімы, прапанавала ўспомніць старонкі гісторыі нашага раёна. Добрае веданне пытанняў, звязаных з вехамі развіцця Кіраўшчыны, “раёнкі” паказалі Тамара Батура, Кацярына Сычэўская, Ірына Стальмакова — яны атрымалі квартальную падпіску на раённую газету “Кіравец”, Ларыса Гаўрылава, Наталля Крылова, Ала Печань, Эма Калмыкова — памятныя падарункі ад рэдакцыі.

Актыўны ўдзел прынялі прысутныя і ў прапанаванай “раёнкай” латарэі: у якасці выйгрышаў былі памятныя сувеніры, права на бясплатную публікацыю віншаванняў, аб’яў.

Самым інтрыгуючым і хвалюючым момантам стала правядзенне розыгрышу прызоў рэдакцыі паміж тымі, хто падчас правядзення Дня падпісчыка аформіў падпіску на раённую газету “Кіравец” на 4 квартал бягучага года. У выніку шчаслівага выпадку іх ўладальнікамі сталі Ала Гаршкова і Анастасія Акуліч.

На працягу мерапрыемства свае музычныя падарункі і цудоўны настрой дарылі самадзейныя артысты раённага Дома культуры.

Запрашаем. Будзьце з “Кіраўцам”!

Людміла СЯМЁНАВА.

Фота Аляксандра ХАХЛОВА.















 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах падпісной кампаніі на 4 квартал бягучага года ў мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры быў наладжаны традыцыйны Дзень падпісчыка. Яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика