Пакуль жывём — памятаем!. 21.by

Пакуль жывём — памятаем!

25.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра падзеі мінулай вайны нам дагэтуль нагадваюць помнікі і воінскія пахаванні, расказваюць кнігі і кінафільмы. Пакуль жывём, мы павінны ганарыцца мужнымі змагарамі за мір і незалежнасць любай Айчыны. А разам з тым — памятаць, якой дарагой цаной заваявана Вялікая Перамога.
За гады вайны на Мядзельшчыне было знішчана больш за 2,5 тысячы мірнага насельніцтва. 21 верасня 1942 года акупанты расстралялі 65 жыхароў Мядзела — старых, жанчын, дзяцей. Усе яны — прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці, якія прынялі пакутніцкую смерць за два кіламетры ад райцэнтра па трасе Мядзел — Вілейка. У 1993 годзе на месцы іх гібелі былі ўстаноўлены стэлы з надпісамі на іўрыце, а каля дарогі — памятны знак.
Нядаўна на брацкай магіле ахвяр фашызму пабывалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская, прадстаўнікі раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Юрый Мяркулаў і Вольга Тункевіч, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Пётр Райчонак, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Іван Дашчынскі. Навялі парадак на тэрыторыі, пабялілі слупкі, пафарбавалі ланцугі.
Яшчэ адно пахаванне набыло належны выгляд дзякуючы неабыякавым людзям, якія далучыліся да сацыяльнай акцыі “Ніхто не забыты”. Спадзяюся, што з часам на нашай шматпакутнай Мядзельскай зямлі не будзе непрыбраных, закінутых магіл. Ва ўсялякім разе, менавіта такая мэта правядзення названай сацыяльнай кампаніі.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра падзеі мінулай вайны нам дагэтуль нагадваюць помнікі і воінскія пахаванні, расказваюць кнігі і кінафільмы. Пакуль жывём, мы павінны ганарыцца мужнымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика