Кансультацыйная дапамога натарыуса. 21.by

Кансультацыйная дапамога натарыуса

26.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прававыя веды патрэбны людзям як аснова для паводзін у розных жыццёвых сітуацыях. Каб усялякі жадаючы мог азнаёміцца з заканадаўствам, на базе бібліятэк існуюць публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ).

ТУТ КОЖНЫ грамадзянін Беларусі мае магчымасць рэалізаваць права на атрыманне поўнай і дакладнай прававой інфармацыі.
І вось добрая навіна! ПЦПІ нашай цэнтральнай раённай бібліятэкі, што дзейнічае з 2001 года, пачынае супрацоўніцтва з натарыяльнай канторай Жабінкаўскага раёна. Бясплатнае юрыдычнае кансультаванне натарыуса Наталлі Уладзіміраўны Русецкас па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыята, будзе праводзіцца кожны другі аўторак месяца з 10 да 12 гадзін у чытальнай зале бібліятэкі па адрасе: вуліца Савецкая, д. 8а. Першая кансультацыя адбудзецца 9 кастрычніка.
Акрамя таго, ПЦПІ дае магчымасць скарыстацца дзяржаўнай інфармацыйна-прававой электроннай базай дадзеных “Эталон”, што ўтрымлівае акты айчыннага заканадаўства, міжнародных пагадненняў, рашэнняў мясцовых органаў кіравання і самакіравання.
Да таго ж, у банк да-дзеных “Эталон” уключаны “Слоўнік тэрмінаў і вызначэнняў дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь” і “Адзіны прававы класіфікатар Рэспублікі Беларусь”. Актуалізацыя дадзеных прававой інфармацыі краіны пра-водзіцца штодзённа па працоўных днях. Доступ да інфармацыйна-пошукавай сістэмы “Эталон” магчымы з камп’ютара аддзела абслугоўвання, інфармацыі і МБА Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Усялякі наведвальнік можа азнаёміцца з тэкстамі прававых актаў, раздрукаваць іх або захаваць на любым электронным носьбіце. Пры гэтым можна звярнуцца па дапамогу да бібліятэкара.
Калі вы ўпершыню жадаеце скарыстацца інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, але не ведаеце, як з імі працаваць, супрацоўнік публічнага цэнтра заўсёды пасадзейнічае ў пошуку неабходнай інфармацыі, дасць кансультацыю па пытаннях работы з банкамі дадзеных.
Акрамя электронных рэсурсаў, у фондзе ПЦПІ маецца літаратура прававой тэматыкі. З 2012 года выпісваецца навукова-практычны часопіс “Право.by”.
Дзякуючы ПЦПІ бібліятэка можа ажыццяўляць аператыўнае інфармаванне грамадства пра афіцыйныя прававыя дакументы, неабходныя для вырашэння рознага роду праблем, што садзейнічае павышэнню прававой культуры насельніцтва.
Публічны прававы цэнтр Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі працуе ў будні з 8.00 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00,
выхадныя — субота і нядзеля.
Запрашаем усіх звяртацца па паслугі ў прававы цэнтр. Карыстайцеся толькі афіцыйнай прававой інфармацыяй!
Марына КАРПІШЧУК, бібліёграф Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прававыя веды патрэбны людзям як аснова для паводзін у розных жыццёвых сітуацыях. Каб усялякі жадаючы мог азнаёміцца з заканадаўствам, на базе бібліятэк існуюць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика