Выхавальніца Таццяна Бальшакова: няма большага задавальнення, чым займацца справай, якая па душы. 21.by

Выхавальніца Таццяна Бальшакова: няма большага задавальнення, чым займацца справай, якая па душы

Размер текста:
A
A
A

Выхавальніца Таццяна Бальшакова: няма большага задавальнення, чым займацца справай, якая па душы

У душы кожнага маленькага чалавека ёсць іскрынка таленту, і менавіта выхавальніку патрэбна зрабіць так, каб яна не згасла, а ператварылася ў яркі агеньчык, які б зіхацеў полымем дабрыні, творчасці, прыгажосці і радасці. Таму да сваёй працы Таццяна Бальшакова ставіцца з вялікай адказнасцю. І лічыць: дзеці давяраюць, раскрываюцца, калі да іх ідзеш з адкрытым сэрцам, праяўляеш любоў, увагу і клопат.

Але так атрымалася: спачатку справа, якую выбрала жанчына, зусім не была звязана з педагагічнай дзейнасцю. На работу ў дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.п. Брагіна прыйшла ў якасці… повара. Ды ў хуткім часе зразумела: патрэбна нешта перайначваць – вабіла прафесія, якая б дазваляла аддаваць сваю любоў, душэўную цеплыню самым маленькім. Таму і вырашыла: чаму б не паспрабаваць?

Вышэйшую адукацыю Таццяна Валер’еўна атрымала ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце: выбрала геолага-геаграфічны факультэт. А перападрыхтоўку па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя” прайшла ў Мазыры. І адразу ж, як толькі прыняла ў свае клапатлівыя рукі ад бацькоў іх маленькіх сынуляў і дачушак, паклала ў аснову выхаваўчай дзейнасці шчырасць і чалавечнасць. Яна ўпэўнена павяла дзяцей па дарозе пазнання, адкрываючы перад імі шматгранны свет з яго супярэчнасцямі і складанасцямі, паняццямі дабра і зла.

Ужо на працягу дзевяці гадоў Таццяна Валер’еўна дапамагае маленькім брагінчанам знайсці адказы на шматлікія “чаму?”, напаўняе іх жыццё цікавымі падзеямі, гульнямі, творчымі справамі, закладвае парасткі будучых характараў. І не выбірае для дасягнення пастаўленых мэтаў, як прыкмячаюць калегі, лёгкіх шляхоў. Таму побач з гэтай выхавальніцай дзецям ніколі не бывае сумна і аднастайна. Кожным новым мерапрыемствам, рэалізаванай ідэяй педагог, па яе меркаванні, павінен радаваць, захапляць, здзіўляць. Так, дарэчы, у Таццяны Валер’еўны і атрымліваецца. Нездарма яе выхаванцы смела праяўляюць сябе ў раённых мерапрыемствах, упэўнена трымаюцца на сцэне, з інтарэсам імкнуцца спасцігаць яшчэ нязведанае, фантазіраваць і эксперыментаваць.

Разумеючы, што вядучая роля ў развіцці юных асоб належыць сям’і, Таццяна Бальшакова першая ў раёне ўкараніла ў практыку ўстаноў дашкольнай адукацыі такую форму работы, як “Мацярынская школа”. Свой плён пачала прыносіць дзейнасць у трыядзе “выхавальнік – бацькі – дзіця”. Гэта і садзейнічае лепшай адаптацыі малых да новых умоў жыцця, і ўмацоўвае веру бацькоў у здольнасці і талент сваіх сыноў і дачок, і дапамагае разам знаходзіць выйсце з праблемных сітуацый.

Не менш цэняць у калектыве Таццяну Валер’еўну і як прафсаюзнага лідара. Заўсёды ўраўнаважаная, добразычлівая, ініцыятыўная і мэтанакіраваная, яна за любую справу бярэцца з запалам і энтузіязмам, умее захапіць сваімі ідэямі калег, натхніць іх на творчыя здзяйсненні, актыўны адпачынак.

Відаць, так сам лёс распарадзіўся, накіраваў туды, дзе здольнасці і ўменні, лепшыя чалавечыя якасці гэтай жанчыны змаглі найбольш раскрыцца. І для яе цяпер няма большага задавальнення, чым займацца справай, якая па душы.

Заслужанай узнагародай за стараннасць, руплівую працу і дасягнутыя поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення стала Ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі аблвыканкама, якую Таццяна Валер’еўна атрымала якраз напярэдадні свайго прафесійнага свята

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У душы кожнага маленькага чалавека ёсць іскрынка таленту, і менавіта выхавальніку патрэбна зрабіць так, каб яна не згасла, а ператварылася ў яркі агеньчык, які б...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

10.12.2018
Mir24.TV Belarus
Івацэвіцкі веснік
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Гарадоцкi веснiк
Днепровская правда (Дуюровно)
Міёрскія навіны
Голас Сененшчыны
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Ивьевский край
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)
11.12.2018
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Міёрскія навіны
Патриот (Ушачи)
Герой працы
Газета Авангард
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Lida.Info
Заря над Неманам
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Голас Касцюкоушчыны
Асiповiцкi край
Новости Хотимска
Новы дзень (Жлобин)
Перамога (Дятлово)
Святло кастрычнiка (Мстиславль)


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика