Як ва ўласным доме. У Мсціслаўскім раёне працягваецца праца па добраўпарадкаванні. 21.by

Як ва ўласным доме. У Мсціслаўскім раёне працягваецца праца па добраўпарадкаванні

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Святло кастрычнiка (Мстиславль)


Як ва ўласным доме.  У Мсціслаўскім раёне працягваецца праца па добраўпарадкаванні

Кастрычнік прыняў эстафету ў верасня па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. І гэта нездарма.

Мсціслаўшчына з’яўляецца візітнай карткай Беларусі для тых, хто прыязджае ў нашу краіну з тэрыторыі Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Таму адна з задач — зрабіць Мсціслаўскі раён адным з дагледжаных у Прыдняпроўскім краі. З гэтай мэтай і ладзяцца суботнікі.

Як ва ўласным доме.  У Мсціслаўскім раёне працягваецца праца па добраўпарадкаванні

У мінулую суботу ён прайшоў на тэрыторыі Краснагорскага сельсавета. Шчыравалі па навядзенні чысціні і парадку гарадскія прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы. Удзельнічалі ў ім і суб’екты гаспадарання, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета.

Работы выконваліся розныя: навядзенне парадку на брацкіх могілках, каля помнікаў, скашванне пустазелля, высечка хмызняку. Пад увагай былі не толькі аграгарадкі Падлужжа і Сялец, але і іншыя населеныя пункты. Напрыклад, у вёсцы Шумянічы прыводзілася ў належны стан тэрыторыя вакол нежылога дома.

Удзельнікі суботніка імкнуліся зрабіць свой унёсак у карысную справу, каб было прыгожа, як вакол уласнага дома.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


Вам может быть интересно
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кастрычнік прыняў эстафету ў верасня па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў. І гэта нездарма. Мсціслаўшчына з’яўляецца візітнай карткай Беларусі для...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика