100 лет службе уголовного розыска. 21.by

100 лет службе уголовного розыска

10.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


5 кастрычніка супрацоўнікі крымінальнага вышуку адзначылі гучны юбілей — стагоддзе з дня ўтварэння службы! Сышчык — не прафесія, а лад жыцця. На гэтай службе не атрымаецца адпрацаваць належныя восем гадзін і спакойна сысці дадому. Лічыцца, што супрацоўнікі заўсёды на працы, ды і “былых” у іх асяродку не бывае.

Пра гэта не забыліся на прысвечаным юбілею ўрачыстым мерапрыемстве, якое прайшло ў актавай зале РАУС. Прысутных павітаў начальнік аддзела Андрэй Мініч:
— Крымінальны вышук — адно з самых важных аператыўных падраздзяленняў міліцыі, якое за стогадовую гісторыю ўнесла вялікі ўклад у барацьбу са злачыннасцю. Добрае яго імя і аўтарытэт ствараліся многімі пакаленнямі сышчыкаў. І мы з удзячнасцю і цеплынёй шануем памяць аб мужных і самаадданых людзях, верных інтарэсам народа. Ніколі не забудзем тых, хто загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. Упэўнены, што ў крымінальным вышуку служаць толькі тыя людзі, якія не баяцца самай цяжкай міліцэйскай працы і шчыра вераць у перамогу справядлівасці. І з глыбокай павагай дзякую ветэранам, якія не толькі даказалі вернасць службе, але і перадалі свой вопыт маладым аператыўнікам, выгадаваўшы сабе годную змену. І зараз можна быць упэўненымі, што ў крымінальным вышуку служаць сапраўдныя прафесіяналы. Паважаныя калегі, ад усёй душы жадаю вам стойкасці ў дасягненні пастаўленых мэт, справядлівасці і мужнасці пры прыняцці рашэнняў, прынцыповасці пры выкананні службовых абавязкаў. Моцнага здароўя вам і вашым родным.
Потым Андрэй Іванавіч перадаў слова старшыні раённага выканаўчага камітэта Анатолію Вайнілку.
— Паважаныя супрацоўнікі крымінальнага вышуку і ветэраны службы! — звярнуўся да прысутных Анатолій Мар’янавіч. — Ад імя выканаўчага камітэта і ад мяне асабіста прыміце шчырыя віншаванні з юбілеем. Сто гадоў — вялікая і значная дата, тым больш для такой адказнай і сур’ёзнай службы. Вось ужо на працягу цэлага стагоддзя вы стаіце на варце жыццяў і матэрыяльнага дабрабыту нашых грамадзян. З кожным годам служба становіцца ўсё больш складанай. Але дзякуючы вашаму прафесіяналізму і адказнасці, дакладным зладжаным дзеянням, у раёне захоўваецца парадак і добрая спакойная абстаноўка. Хочацца адзначыць, што ў жыхароў Мядзельшчыны даверлівае стаўленне да аддзела ўнутраных спраў і службы крымінальнага вышуку ў прыватнасці — гэта паказчык якаснай работы. Хацелася б пажадаць вам поспехаў у працы і, вядома, моцнага здароўя. Хай на службе заўсёды спадарожнічае ўдача і раскрывальнасць павысіцца да ста працэнтаў.
Таксама Анатолій Мар’янавіч аб’явіў падзяку за доўгую і паспяховую службу былому начальніку РАУС Віталію Філіповічу.
Пасля прывітальных слоў і віншаванняў усім гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства паказалі фільм, прысвечаны стогадоваму юбілею, у якім распавядалася пра станаўленне службы з моманту яе стварэння.

Слова меў пракурор раёна Іван Малафей:
— Вы знаходзіцеся на перадавых пазіцыях, з’яўляецеся элітай раённага аддзела ўнутраных спраў. Дзеля дабрабыту грамадзян не лічыцеся са сваім вольным часам і асабістымі інтарэсамі, і днём, і ноччу знаходзіцеся на службе — гэта заслугоўвае павагі. І за гэта вам вялікі дзякуй не толькі ад мяне асабіста, але і ад тых людзей, якім вы калісьці дапамаглі і дапамагаеце!
Калі ўсе віншаванні і падзякі былі выказаны, настаў час для абвяшчэння ўзнагарод — і пасля кожнага “Служу Рэспубліцы Беларусь” зала выбухала апладысментамі.
Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Яўген Сіняўскі аб’явіў падзяку начальніку аддзялення крымінальнага вышуку маёру міліцыі Аляксандру Кабяку. А таксама оперупаўнаважаным старшым лейтэнантам міліцыі Івану Апанасевічу і Уладзіславу Протасу.
Акрамя гэтага, Уладзіславу Протасу аб’яўлена падзяка загадам часова выконваючага абавязкі начальніка УУС
аблвыканкама. А Іван Апанасевіч быў узнагароджаны нагрудным знакам “За прафесійныя поспехі”.
Грамату ад начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Каркоцкага атрымаў оперупаўнаважаны Яўген Раткевіч.
У сувязі са стогадовым юбілеем з дня ўтварэння службы крымінальнага вышуку граматай РАУС узнагародзілі старшыню ветэранскай арганізацыі Аляксандра Філіпчыка, а таксама ветэранаў крымінальнага вышуку Уладзіміра Казака, Аляксандра Дзегцярова, Аляксандра Кісялёва, Уладзіміра Міхалапа і Івана Сымановіча.
А ваенны камісар раёна Алег Радкевіч уручыў медаль “Сто гадоў узброеным сілам Рэспублікі Беларусь” начальніку аддзялення крымінальнага вышуку Аляксандру Кабяку і першаму намесніку начальніка РАУС-начальніку крымінальнай міліцыі Уладзіміру Ермаловічу.
Напрыканцы мерапрыемства слова зноў узяў начальнік РАУС Андрэй Мініч:
— Сёння свята, але і ў ім ёсць месца для суму, таму што мы праводзім на заслужаны адпачынак выдатнага спецыяліста — галоўнага бухгалтара Тамару Козел, якая прапрацавала ў аддзеле таксама немалы тэрмін, і за гэты час не мела ніякіх нараканняў ні з боку калектыву, ні з боку кіраўніцтва. Гэта падкрэслівае, што Тамара Сяргееўна — спецыяліст з вялікай літары.
Гэта стала напамінам прысутным, што поспех аддзела — заслуга не толькі оперупаўнаважаных, але і ўсіх членаў калектыву.

Аляксандра ГАРАЧКА.
Фота
Аляксандра Высоцкага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 кастрычніка супрацоўнікі крымінальнага вышуку адзначылі гучны юбілей — стагоддзе з дня ўтварэння службы! Сышчык — не прафесія, а лад жыцця. На гэтай службе не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика