Дарыць веды – справа жыцця. 21.by

Дарыць веды – справа жыцця

11.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У зале раённага Дома культуры было шматлюдна, але адчувалася, што прысутныя добра ведаюць адзін аднаго. Яно і не дзіва, настаўнікі часцяком сустракаюцца на разнастайных мерапрыемствах: семінарах, конкурсах, алімпіядах. Але раз на год прадстаўнікі гэтай высакароднейшай прафесіі прыбываюць на свята, прысвечанае менавіта ім.

Хочацца верыць, што хоць у гэты дзень яны не хвалююцца за вынікі сваіх выхаванцаў, не трымаюць у галаве спіс дакументаў і спраў, што трэба прывесці ў парадак найбліжэйшым часам. Але, пэўна, гэта толькі маё ім сціплае пажаданне – настаўнік не бывае з 9 да 17 гадзін, 5 дзён на тыдзень. Сапраўдны настаўнік, як і ўрач – на ўсё жыццё.

Шмат цёплых слоў гучала у той дзень са сцэны. Віншавалі настаўнікаў намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Жукавец і старшыня прафсаюзнага камітэта працаўнікоў адукацыі і навукі Тамара Басюк. Прыемна, што нямала ўзнагарод знайшло сваіх гаспадароў у той вечар. Ганаровымі граматамі ад кіраўніцтва вобласці, раёна і структуры адукацыі былі адзначаны 44 педагогі. Да таго, прафcаюзная арганізацыя гімназіі была адзначана сертыфікатам абласнога камітэта галіновага прафсаюза.

Прысутным была прапанавана перадача канала “Беларусь 1”, дзе галоўным героем выступіў настаўнік гімназіі Пётр Стральчэня, што з першага года сваёй працоўнай дзейнасці падрыхтаваў пераможцу рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні. Праз два гады малады настаўнік стаў лаўрэатам прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў і лаўрэатам прэміі аблвыканкама. Доўга можна пералічваць рэгаліі настаўніка, вось і ў час урачыстасці педагог не меў магчымасці прысутнічаць сярод землякоў – знаходзіўся ў Мінску на ўручэнні Падзякі прэм’ер-міністра. Але настаўнік не забыўся пра петрыкаўскіх калег і павіншаваў прысутных у відэазвароце.

Атрымаў падарунак і настаўнік Навасёлкаўскай сярэдняй школы Віктар Плыткевіч. Ужо сем гадоў запар педагог праводзіць спякотны сезон за штурвалам камбайна, збіраючы хлеб на Петрыкаўскай зямлі. За гэты час педагог намалаціў звыш шасці тысяч тон зерня.

Не менш цікава лёс склаўся ў настаўніцы сярэдняй школы № 1 Маргарыты Жарабцовай. Ураджэнка Шклова прысвяціла Петрыкаўшчыне 36 гадоў свайго жыцця. Яна марыла пра музыку, але любоў да ведаў перамагла. Дарэчы, лёс педагога не перакрэсліў яе мрой – Маргарыта Генадзьеўна валодае не толькі чароўным голасам, але і куды больш рэдкім талентам данесці пачуцці кампазіццыі. Не раз можна было назіраць, як зала заварожана, з заміраннем сэрца слухае рамансы ў выкананні педагога. Сёлетні Дзень настаўніка прынёс Маргарыце Генадзьеўне чарговую ўзнагароду “За адданасць прафесіі”.

Завяршылася мерапрыемства добрай традыцыяй – шанаваннем ветэранаў педагагічнай галіны. Сімвалічна, што кветкі і падарункі мудрым выкладчыкам неслі сённяшнія вучні, таму што настаўнік – гэта на ўсё жыццё.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

IMG_2485_1

IMG_2489_1
IMG_2490_1
IMG_2505_1

IMG_2521_1

IMG_2547_1

IMG_2583_1

IMG_2589_1

IMG_2604_1

IMG_2616_1

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У зале раённага Дома культуры было шматлюдна, але адчувалася, што прысутныя добра ведаюць адзін аднаго. Яно і не дзіва, настаўнікі часцяком сустракаюцца на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика