Кіроўца фургона, які насмерць збіў падлетка, атрымаў 2 гады пасялення. 21.by

Кіроўца фургона, які насмерць збіў падлетка, атрымаў 2 гады пасялення

11.10.2018 19:57 — Разное | Euroradio  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Euroradio

Кіроўца фургона, які насмерць збіў падлетка, атрымаў 2 гады пасялення
Фота: Следчы камітэт

Кіроўца няспраўнага фургона, які ў снежні 2017 года насмерць збіў падлетка ў Мінску, атрымаў 2 гады калоніі ва ўмовах пасялення. Гэтая справа разглядалася ў Маскоўскім раённым судзе сталіцы, паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда. Следства вызначыла, што транспартны сродак быў няспраўны, а кіроўца рухаўся з перавышэннем хуткасці. Да таго ж кіроўца быў няўважлівы і паехаў праз пераход на чырвонае святло і там не саступіў пешаходу, які трапіў пад колы. Затым фургон выскачыў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся з іншым фургонам.

Суд прызнаў кіраўніка вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека. Апроч 2 гадоў пасялення яму прысудзілі забарону на пяць гадоў кіраваць усімі відамі транспартных сродкаў.

Аварыя адбылася ўдзень 11 снежня 2017 года на вуліцы Напалеона Орды. Пад колы фургона трапіў навучэнец 1 курса каледжа, які пераходзіў дарогу на святлафор. Праз пяць дзён пасля ДТЗ хлопец памёр у лякарні.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Кіроўца няспраўнага фургона, які ў снежні 2017 года насмерць збіў падлетка ў Мінску, атрымаў 2 гады калоніі ва ўмовах пасялення. Гэтая справа...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях



Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика