Камсамольскае юнацтва майго пакалення было напоўнена яркімі эмоцыямі, творчасцю, карыснымі грамадскімі справамі — Сяргей Фалюк. 21.by

Камсамольскае юнацтва майго пакалення было напоўнена яркімі эмоцыямі, творчасцю, карыснымі грамадскімі справамі — Сяргей Фалюк

12.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

– Перыяд работы ў камсамоле быў вельмі важны, насычаны на падзеі і, безумоўна, самы цікавы, – адзначае дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Навагрудскім раёне Сяргей Фалюк. – Увогуле, камсамольскае юнацтва майго пакалення было напоўнена яркімі эмоцыямі, творчасцю, карыснымі грамадскімі справамі.

 

– Я быў прыняты ў камсамол у 1976 годзе, – расказвае Сяргей Мікалаевіч. – Гэта была вельмі хвалюючая падзея, першы жыццёвы экзамен, да якога сур’ёзна рыхтаваліся ўсе мае аднакласнікі. Мы вывучалі статут, гісторыю ВЛКСМ, ведалі на памяць усе ўзнагароды камсамола. Я і сёння магу наз­ваць, якую ўзнагароду і калі атрымаў камсамол.

У камсамольскай арганізацыі ўсё было надзвычай цікава. Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем удзельнічалі ў грамадскім жыцці, спартыўных спаборніцтвах і мастацкай самадзейнасці. Усё гэта фарміравала ў маладых людзей актыўную жыццёвую пазіцыю, давала магчымасць рэалізаваць сябе праз грамадскую дзейнасць.

Як і многія юнакі яго пакалення, Сяргей Фалюк прайшоў праз выпрабаванне арміяй. Служыў у цэнтральнай групе савецкіх войскаў у Чэхаславакіі, з’яўляўся сакратаром камсамольскай арганізацыі.

Затым была вучоба ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе спатрэбіўся вопыт яго камсамольскай работы. На працягу чатырох гадоў Сяргей быў сакратаром камсамольскай арганізацыі курса, уваходзіў у склад камсамольскага бюро факультэта.  

У 80-я гады будатрадаўскі рух быў на пад’ёме. Студэнцкія будаўнічыя атрады не толькі давалі магчымасць зарабіць немалыя па тым часе грошы. Гонар за пабудаваны аб’ект (няхай сабе гэта звычайная калгасная ферма), рамантыка начнога вогнішча, першыя закаханасці і пачуццё свабоды – гэта таксама будатрады.

– Мне давялося пабываць у чатырох студэнцкіх будаўнічых атра­­дах – байцом, камісарам, каман­дзірам, – гаворыць Сяргей Мікалаевіч. – Працавалі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, узво­дзілі сельскагаспадарчыя будынкі, жыллё. Стараліся працаваць сумленна, не халтурылі.

Па размеркаванні малады спецыяліст прыехаў у калгас імя Маякоўскага Навагрудскага раёна, дзе працаваў з мая 1988 года па жнівень 1990 года.

– У гэтай гаспадарцы была вельмі моцная камсамольская ячэйка, – прыгадвае ён. – Пярвічку ўзначальваў Сяргей Трукшанін. Праводзілася шмат мерапрыемстваў, жылі цікава і весела.

Мінск, снежань 1991 г., ХХХ з'езд ЛКСМБ (С. Фалюк у верхнім радзе другі злева).

Мінск, снежань 1991 г., ХХХ з’езд ЛКСМБ (С. Фалюк у верхнім радзе другі злева).

У верасні 1990 года Сяргей Фалюк быў выбраны першым сакратаром Навагрудскага гаркама камсамола. Другім сакратаром  быў Аляксандр Банькоўскі, трэцім – Людміла Малуха, загадчыкам аргаддзела – Алена Шрамава. Камсамольская арганізацыя налічвала каля 10 тысяч чалавек. У ліку камсамольскіх актывістаў ён называе Івана Ермакова, Вольгу Бондар, Клару Брагу, Валерыя Янчукевіча, Галіну Тамко, Івана Грыня, Аляксандра Віскуба, Васілія Сёмуху, Анатолія Макара, Аляксандра Рачко, Валерыя Гушчу, Валянціну Лукошка і інш.

Быць камсамольцам лічылася пачэсным і ганаровым, а выключэнне з камсамола лічылася вельмі суровым пакараннем. Застацца без камсамольскага білета можна было за ўчыненне злачынства, за парушэнне працоўнай дысцыпліны. Выключэнне з камсамола прыводзіла да сур’ёзных наступстваў: такога работніка маглі зняць з адказнай пасады. Таму такія факты здараліся вельмі рэдка, бо моладзь з вялікай адказнасцю ставілася да сваёй камсамольскай арганізацыі.

– З таго часу помніцца многае, – працягвае Сяргей Мікалаевіч. – Праводзіліся турзлёты, культурныя мерапрыемствы, спартыўныя спаборніцтвы, ладзілася работа студатрадаў. З найбольш важных для раёна спраў запомнілася ўстаноўка помніка воінам-інтэрнацыяналістам за кошт камсамольскіх узносаў і маладога энтузіязму.

– Што для мяне зна­чыць камсамол? Гэта мала­досць, кіпучая дзейнасць, насычанасць жыцця значнымі падзеямі, якія перапляліся з гісторыяй краіны, Навагрудчыны, – адзначае Сяргей Фалюк. – Да слова, менавіта дзякуючы камсамолу склалася і мая сям’я. Мая жонка Ганна таксама была камсамольскім работнікам – працавала загадчыкам сектара ўліку ў Іўеўскім райкаме камсамола.

Камсамол – сур’ёзная арганізатарская школа, якая навучыла праца­ваць у камандзе. Нас навучылі ставіцца з вялікай павагай да старэйшага пакалення. Мы назаўсёды засталіся неабыякавымі да таго, што адбываецца вакол нас, з адказнасцю падыхо­дзіць да любой даручанай справы і даво­дзіць яе да завяршэння.

Сяргей Мікалаевіч упэўнены: у кожнага, хто прайшоў школу камсамольскіх работнікаў, энергія маладосці застанецца назаўсёды.

Вольга Навагран, «НЖ»

Варта пачытаць:

Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз моладзі адзначае 100-гадовы юбілей

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
– Перыяд работы ў камсамоле быў вельмі важны, насычаны на падзеі і, безумоўна, самы цікавы, – адзначае дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Навагрудскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика