Работнікі Любчанскай гарпасялковай бібліятэкі запрашаюць людзей «залатога ўзросту» на свае мерапрыемствы. 21.by

Работнікі Любчанскай гарпасялковай бібліятэкі запрашаюць людзей «залатога ўзросту» на свае мерапрыемствы

12.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як зрабіць жыццё пажылога чалавека насычаным актыўнай дзейнасцю і радасцю, як пазбавіць яго ад пачуцця адзіноты, папоўніць дэфіцыт зносін, задаволіць патрэбы і інтарэсы – гэтыя і іншыя пытанні хвалююць ў цяперашні час грамадскасць усяго свету. І тут на дапамогу прыходзіць бібліятэка. Шолах старонак новай кнігі, любімага часопіса, знаёмства з цікавымі людзьмі, прыемныя зносіны – гэтыя маленькія радасці павінны быць даступныя кожнаму. Асабліва людзям старэйшага пакалення, якія ўступілі ў пару «залатога ўзросту».

Бібліятэкары Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі дапамагаюць пажылым людзям вырашыць праблему арганізацыі культурнага адпачынку, прадастаўляюць магчымасць сустрэцца з цікавымі людзьмі, пагутарыць у прыемнай абстаноўцы, пашырыць кола зносін, рэалізаваць свае творчыя задумкі. Для іх на працягу года ладзіліся розныя мерапрыемствы. Гэта велікодныя пасядзелкі «Вялікдзень – вялікае свята», літаратурнае знаёмства «Адысея Наваградскай лекаркі», прысвечанае 300-годдзю Саламеі Русецкай і інш.

1_2

Гістарычная гадзіна «Гісторыя Падліпскай святыні» пазнаёміла з гісторыяй Любчанскага храма каля маёнтка Войнава. Да 115-годдзя вядомага кампазітара Мікалая Набокава, ураджэнца Любчы, правялі эстэт-час,  дзе прысутныя  пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам кампазітара.

На сустрэчу з пажылымі людзьмі быў запрошаны настаяцель Свята-Ільінскай царквы протаіерэй Аляксандр з цікавай тэмай «Іконы ў доме». Ён расказаў, як узнікла першая ікона, якія іконы павінны быць у доме кожнага верника і для чаго яны патрэбны. Мясцовая майстрыха-рукадзельніца Іна Сцяпанаўна Горбач падчас творчай сустрэчы «Хобі яе жыцця» расказала і паказала прысутным, якія прыгожыя рэчы стварае сваімі рукамі – шые лялькі, робіць абярэгі. Гадзіна памяці «Гэта горкае слова Чарнобыль» сабрала і дарослых, і моладзь. Сведкі тых трагічных часоў дзяліліся сваімі ўспамінамі, узгадваліся лёсы ліквідатараў, а дзеці чыталі пра Чарнобыль вершы.


All-focus

Напярэдадні святкавання Дня пажылых людзей прайшоў вечар «Славім залаты ўзрост». Добрыя песні, дарагія і знаёмыя старэйшаму пакаленню, прыгожыя вершы і цёплыя словы нікога не пакінулі абыякавымі. У душэўнай атмасферы свята людзі пажылога ўзросту прынялі ўдзел у розных конкурсах і віктарынах, а напрыканцы атрымалі ў падарунак паштоўкі з віншаваннямі і невялікія падзелкі, зробленыя дзецьмі. Працавала кніжная выстава «Узрост мудрасці», дзе чытачы знаёміліся з літаратурай, прысвечанай здароваму ладу жыцця, сакрэтамі рукадзелля і інш. Святочнае  мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы.


1_4

Наведванне бібліятэчных мерапрыемстваў, чытанне кніг і перыёдыкі робяць жыццё пажылых людзей больш насычаным. З задавальненнем прыходзяць яны да нас. Мы даём ім магчымасць зразумець, што жыццё працягваецца і пасля выхаду на пенсію: з’яўляецца больш  вольнага часу, а правесці яго з карысцю і займальна дапаможа бібліятэка.

Л. ЖЫДОЎЧЫЦ,

бібліятэкар Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэкі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як зрабіць жыццё пажылога чалавека насычаным актыўнай дзейнасцю і радасцю, як пазбавіць яго ад пачуцця адзіноты, папоўніць дэфіцыт зносін, задаволіць патрэбы і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика