Мужчына пагражаў "падарваць Гомель", калі яму не выклічуць "дурку". 21.by

Мужчына пагражаў "падарваць Гомель", калі яму не выклічуць "дурку"

12.10.2018 19:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: kharkiv.dsns.gov.ua

У чацвер вечарам, 11 кастрычніка, па спецыяльнай лініі "103" патэлефанаваў невядомы мужчына. Блытаючы словы, ён запатрабаваў прыслаць да яго карэту хуткай медыцынскай дапамогі, а калі даслоўна, то "дурку". Умовы высунуў даволі небяспечныя: "Калі не будзе медыкаў, падарву Гомель і ўсіх падарву".

Інфармацыю пра трывожны званок перадалі супрацоўнікам Гомельскага РАУС. Супрацоўнікі міліцыі хутка высветлілі асобу, якая тэлефанавала, і прыехалі па яе месца жыхарства.

Аказалася, што 31-гадовы жыхар аграгарадка Краснае нядаўна вярнуўся з заробкаў у Расіі, пасля чаго сышоў у запой. У службу "103" ён патэлефанаваў на дзесяты дзень свайго злоўжывання алкаголем.

Хуліган знаходзіцца ў Гомельскім РАУС, паведамляецца на uvd.gomel.by. Пасля працверажэння яму трэба будзе адказаць на пытанні праваахоўнікаў аб тым, што ж прымусіла яго пагражаць "падарваць Гомель".

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: kharkiv.dsns.gov.ua У чацвер вечарам, 11 кастрычніка, па спецыяльнай лініі "103" патэлефанаваў невядомы мужчына. Блытаючы словы, ён запатрабаваў прыслаць да яго карэту...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика