Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта. 21.by

Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

16.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінчанін на дарозе, якая знаходзіцца паблізу аграгарадка Крэва і паварочвае ў бок вёскі Чухны, наехаў аўтамабілем на гужавую павозку, якой кіраваў мясцовы жыхар. Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы дарожна-транспартнага здарэння.
вор.jpg

*       *       *

Двое жыхароў вёскі Новае Сяло нашага раёна ўкралі з падворка дома, які належыць жыхару сталіцы і выкарыстоўваецца ў якасці дачы, розныя металічныя вырабы: ванну, плугі, металалом.

*       *       *

Раней судзімы мясцовы жыхар падманным шляхам завалодаў у магазінах горада двума вадкакрышталічнымі тэлевізарамі. Ён іх аформіў у растэрміноўку, але не збіраўся выплачваць грошы за гэтыя электратавары. Пачакаўшы пэўны час, кіраўнікі адміністрацый магазінаў звярнуліся па дапамогу ў міліцыю.

*       *       *

У аграгарадку Жодзішкі, побач з Домам культуры, днём быў знойдзены труп пенсіянера, жыхара г. Мінска. Мужчына часова жыў у Жодзішках, выкарыстоўваў хату пад  дачу.

Па папярэдняй версіі, мінчанін быў п’яны, упаў і моцна стукнуўся патыліцай, бо на галаве выяўлена рана.

*       *       *

У рамках выканання распараджэння начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама “Аб дадатковых мерах па прафілактыцы браканьерства” жыхар Солаў добраахвотна выдаў па месцы жыхарства ўчастковаму інспектару міліцыі незарэгістраваную гладкаствольную паляўнічую стрэльбу неўстаноўленай мадэлі калібру 16 мм.

*       *       *

З хаты ў вёсцы Лемяшы, якую мінчанін выкарыстоўвае пад дачу, былі ўкрадзены металічная бочка, металічныя дзверы, металічныя стойкі, металічныя рыгелі.

Міліцыя шукае зладзеяў.

*       *       *

Жыхар аграгарадка Вішнева, знаходзячыся пад прэвентыўным наглядам, залез у хату сацыяльнага работніка “Цёплага дома” і ўкраў адтуль 8 літраў журавін.

Узбуджана крымінальная справа.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта  падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінчанін на дарозе, якая знаходзіцца паблізу аграгарадка Крэва і паварочвае ў бок вёскі Чухны, наехаў аўтамабілем на гужавую павозку, якой кіраваў мясцовы жыхар....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика