Аб’езд МТК і МТФ паказаў гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый Кіраўскага раёна да зімова-стойлавага перыяду 2018-2019 г.г.. 21.by

Аб’езд МТК і МТФ паказаў гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый Кіраўскага раёна да зімова-стойлавага перыяду 2018-2019 г.г.

16.10.2018 — Разное | Кировец  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Кировец

Аб’езд МТК і МТФ паказаў гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый Кіраўскага раёна да зімова-стойлавага перыяду 2018-2019 г.г.

Аб’езд МТК і МТФ паказаў гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый Кіраўскага раёна да зімова-стойлавага перыяду 2018-2019 г.г.

У жывёлагадоўчым комплексе пачаўся адзін з самых адказных перыядаў — зімова-стойлавае ўтрыманне грамадскага статка. Для таго, каб ён прайшоў паспяхова, з добрымі паказчыкамі па вытворчасці малака і мяса, неабходна не толькі ў дастатковай колькасці мець якасных кармоў, але і каб належным чынам былі падрыхтаваны да зімы жывёлагадоўчыя памяшканні. Дэталёва пытанне аб падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення зімова-стойлавага перыяду 2018-2019 г.г. было абмеркавана 1 кастрычніка на пасяджэнні райвыканкама на чале з кіраўніком раёна Аляксандрам Бутаравым. Рашэннем райвыканкама былі вызначаны меры і канкрэтныя тэрміны па выкананні не завершаных на той час пэўных работ па забеспячэнні паспяховага і эфектыўнага правядзення зімова-стойлавага ўтрымання БРЖ.

Што зроблена ў гэтым плане ў сельгаспрадпрыемствах раёна, а дзе яшчэ маюцца недапрацоўкі, было праверана падчас адбыўшагася на мінулым тыдні аб’езду МТК і МТФ. Правяраўся стан дзвярэй, дахаў, столі, падлогі, сістэмы водапаення БРЖ, наяўнасць і цэласнасць аконных рам і агароджы вакол ферм. Асаблівая ўвага надавалася захаванню рацыёнаў кармлення, наяўнасці і вядзення неабходнай дакументацыі. Удзел у аб’езде прынялі першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Анатоль Ланкуць, намеснік па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка, начальнік раённага філіяла РУСП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Галіна Шкрабава, галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Маслаў, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Першым аб’ектам наведвання стаў МТК “Барсукі” КСУП “Ніва-Барсукі”. Каментарыі па падрыхтоўцы жывёлагадоўчых памяшканняў, утрыманні жывёлы, рыцыёнах кармлення, удоях і прывагах БРЖ даваў галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Дастанка.
З першага погляду было бачна, што да прыходу зімы тут падрыхтаваліся па-гаспадарску: тэрыторыі вакол жывёлагадоўчых памяшканняў доб­раўпарадкаваны, хлявы, дзе было трэба, унутры і звонку, — пабелены, вароты ўцеплены.
Як адзначыў Іван Грышчанка, ніваўцы работы па навядзенні і падтрыманні парадку на фермах і комплексах вядуць у пастаянным рэжыме, а не ў аўральным, як гэта робяць некаторыя.
Належную ўвагу ў сельгаспрадпрыемстве надаюць кармленню жывёлы. У адпаведнасці з патрабаваннямі распрацаваны рацыёны кармлення, прычым не толькі на “паперы”, а ўсё маецца ў кармушках. Не было ў правяраючых пытанняў і па якасці кармоў, іх захоўванні на месцах складзіравання.
Зацікаўленасць ва ўдзельнікаў аб’езду выклікала ўстаноўка з вадкім кармавым канцэнтратам, які ніваўцы дабаўляюць у кармы для БРЖ. Як адзначыў Аляксандр Дастанка, паядальнасць корму пасля яго прымянення павялічылася ў разы. А гэта — дадатковыя прывагі і надоі малака.
Са станоўчага боку была адзначана і работа ветэрынарнай службы, адказных спецылістаў КСУП “Ніва-Барсукі”. Дзякуючы іх зладжанай рабоце ўдалося дабіцца значных рэзультатаў у лячэнні жывёлы, а таксама захаванасці цялят: у жніўні жывёлаводы страцілі ў выніку хваробы толькі 1 цяля, а ў верасні — ніводнага (!).
Як адзначыў Анатоль Ланкуць, ніякіх праблем з зімоўкай жывёлы ў ніваўцаў не павінна быць, паколькі бачна, што падыход да яе гаспадарскі.
Наступнымі аб’ектамі прыпынку групы сталі МТФ “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”, затым — МТФ “Пархімкавічы” КСУП “Жылічы”.
Заўвагі, якія прагучалі ў адрас спецыялістыў сельгаспрадпрыемстваў, тычыліся навядзення элементарнага парадку вакол траншэй з кармамі, а таксама ў жывёлагадоўчых памяшканнях, цэласнасці ўпакоўкі рулонаў, дзе захоўваюцца сена і сянаж.
Іван Грышчанка нагадаў, што санітарныя дні ніхто не адмяняў, і падчас іх правядзення неабходна больш увагі надаваць уборцы хлявоў, бытавых памяшканняў. Паляпшэнне санітарнага стану станоўча ўплывае як на якасць атрымліваемага малака, захава­насць жывёлы, так і на ўмовы працы жывёлаводаў.
Добра падрыхтаваліся да зімы ў ААТ “Дабаснянскае”: станоўчыя перамены былі бачны, як толькі ўдзельнікі аб’езду зайшлі на прылягаючую тэрыторыю МТФ “Харлапавічы”: парадак вакол жывёлагадоўчых аб’ектаў, выгульныя двары ачышчаны ад гною і падсцелены саломай, што было зроблена не ва ўсіх правераных у гэты дзень сельгасарганізацыях, хлявы пабелены і прадэзінфікаваны, вокны ўцеплены.
Менавіта на неабходнасць правядзення дэзінфекцыйнай работы ў хлявах звярнуў увагу ўдзельнікаў аб’езду Іван Гры-
шчанка. Па яго словах, гэта неабходна праводзіць для знішчэння ўзбуджальнікаў інфекцыйных хвароб і шкоднай мікрафлоры, якая можа выклікаць захворванне жывёлы, а таксама зніжае яе прадуктыўнасць.
На дастойным узроўні, як, дарэчы, і штогод, падрыхтаваліся да зімова-стойлавага ўтрымання жывёлы ў КСУП “Барчыцы-агра”. На працягу некалькіх апошніх гадоў кіраўніц­тва актыўна вядзе мадэрнізацыю старых памяшканняў, будуе новыя аб’екты, прычым робіцца гэта часцей за ўсё гаспадарчым спосабам, што дазваляе эканоміць значныя фінансавыя сродкі. Дастатковая колькасць памяшканняў дазваляе правільна, у адпаведнасці з фізіялогіяй, расставіць жывёлу: у выніку яна менш хварэе, захоўваюцца ветэрынарныя патрабаванні.
Зацікавіў удзельнікаў аб’езду ў “Барчыцах-агра” зроблены рамонт аконных праёмаў на жывёлагадоўчых аб’ектах: замест плёнкі тут выкарыстоўваюць полікарбанат, прычым канструкцыя рамы дазваляе, пры неабходнасці адчыняць яе поўнасцю, даючы магчымасць свежаму паветру “гуляць” па хлеве. Магчыма, гэта і не зусім танна, як можа паказацца на першы погляд, але вельмі практычна і даўгавечна.
Як, дарэчы і штогод, ніякіх заўваг не прагучала ў адрас кіраўніцтва і спецыялістаў ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Бачна, што жывёлагадоўчая галіна тут пад пастаяннай увагай. Паклапаціліся ў райаграпрамтэхзабеспячэнні і аб трывалай кармавой базе. Работнікі раслінаводчай галіны пастараліся нарыхтаваць кармы ў дастатковай колькасці. Зараз асноўны кантроль — на іх захоўванне: рулоны добра запакаваныя, а гэта значыць, што пагалоўе ўзімку будзе забяспечана якаснымі кармамі.
Не забываюцца ў РАПТЗ і аб стварэнні належных бытавых умоў для работнікаў МТК і ферм: ёсць дзе памыцца, адпа­чыць і паабедаць.
Кантрольныя аб’езды былі праведзены і ў астатніх сельгас­арганізацыях раёна.
На пленарным пасяджэнні былі абмеркаваны выяўленыя падчас аб’езду недапрацоўкі, перад кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў і спецыялістамі пастаўлены канкрэтныя задачы наконт заканчэння работ па падрыхтоўцы аб’ектаў да зімовага-стойлавага ўтрымання БРЖ. Аднак тэма набыла больш шырокае абмеркаванне, паколькі размова вялася па ўсіх накірунках работы жывёлагадоўчай галіны.
Спрваздачы перад спецыялістамі райсельгасхарчу трымалі заа- і ветработнікі сельгасарганізацый, дзе былі выяўлены недапрацоўкі і ўпушчэнні па пытаннях утрымання, кармлення грамадскага статка, адсутнасці вядзення неабходнай дакументацыі.
Намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка засяродзіў увагу прысутных на неабходнасці выкарыстання ў рацыёне жывёлы патакі — гэты салодкі прадукт дазваляе павялічыць збалансаванасць і паядаемасць кармоў.
Дэталёва былі абмеркаваны пытанні правядзення работы па ўзнаўленні грамадскага статка. Начальнік раённага філіяла РУСП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Галіна Шкрабава заклікала адказных за гэтую важную ў жывёлагадоўлі справу прыкласці ўсе намаганні, веды і ўменне, каб у будучым былі і прыплоды цялят, і прыбаўкі малака.
Падводзячы вынікі пленарнага пасяджэння, Анатоль Лан­куць адзначыў, што зімовае ўтрыманне БРЖ — важны і адказны перыяд. Які б багаты і збалансаваны рацыён ні атрымлівала жывёла, калі яна трымаецца ў холадзе, стаіць на скразняках — ні добрых надояў, ні прываг ад яе мець не давядзецца. Ды і людзям для выніковай працы патрэбны адпаведныя камфортныя ўмовы.
Па яго словах, вялікае значэнне ў гэты час будуць мець тэхналагічная і вытворчая дысцыпліна, захаванне правілаў утрымання і кармлення жывёлы. Дакладнае спалучэнне ўсіх гэтых складаемых забяспечыць неабходную прадуктыўнасць і якасць.
Людміла СЯМЁНАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жывёлагадоўчым комплексе пачаўся адзін з самых адказных перыядаў — зімова-стойлавае ўтрыманне грамадскага статка. Для таго, каб ён прайшоў паспяхова, з...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях

Свежие газеты

17.04.2019
Mir24.TV Belarus
Кобринский вестник
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Днепровская правда (Дуюровно)
Голас Сененшчыны
Патриот (Ушачи)
Чырвоны прамень
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Mlife
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Савецкая вёска
Кировец
Кричевская жизнь
Асiповiцкi край
18.04.2019
Mir24.TV Belarus
Навiны Палесся
Полесская правда
Пинский Вестник
Двинская правда (Верхнедвинск)
Гарадоцкi веснiк
Новости Докшицы
Днепровская правда (Дуюровно)
Міёрскія навіны
Клiч Радзiмы
Герой працы
Газета Авангард
Новости Волковыска
Вороновская газета
Полымя
Светлы шлях
Единство
Новости Дзержинска
Нясвижскiя навiны
Слуцк Город
Смалявiцкi край
Soligorsk News
Маяк Преднепровья
Радзiма
Горецкий вестник
Кировец


Партнёры

© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика