Самыя цёплыя і шчырыя словы ўдзячнасці выказаў старшыня райсавета Уладзімір Кулеш Марыі Кіслюк. 21.by

Самыя цёплыя і шчырыя словы ўдзячнасці выказаў старшыня райсавета Уладзімір Кулеш Марыі Кіслюк

18.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самыя цёплыя і шчырыя словы ўдзячнасці і віншаванняў выказаў старшыня райсавета Уладзімір Кулеш напярэдадні Дня маці Марыі Кіслюк  з аграгарадка Кольна і Вользе Мароз (на здымку) з вёскі Бярэжцы. Каб аддаць належную павагу гэтым мужным жанчынам, Уладзімір  Мікітавіч  наведаўся да іх дадому.

Для Марыі Ільінічны такая ўвага з  боку кіраўніка раённага Савета дэпутатаў стала прыемнай нечаканасцю, але і яна, і яе родзічы ўзрадаваліся госцю, які прыйшоў з кветкамі і падарункам. Таму  ў яго нязмушаная размова з гаспадынямі  сядзібы завязалася вельмі хутка. Гаварылі пра здароўе, пра надзённыя клопаты, успомнілі і сына-героя Анатоля, які загінуў у Афганістане.

– Канечне, страта гэтая вялікая для маці, але ўжо такі ў мужчын лёс – абараняць Айчыну, – суцяшаў пажылую жанчыну Уладзімір Мікітавіч. – І такія людзі, як Марыя Ільінічна, заслугоўваюць асаблівага шанавання  ўжо толькі за тое, што вырасцілі  сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы, што не страцілі ў горы чуласці і душэўнасці.

Не менш шчымліва разгортваліся падзеі і ў хаце Вольгі Іванаўны.  Пра яе сына, які ахвяраваў уласным жыццём дзеля таго, каб выратаваць  сваіх таварышаў студэнтаў ад смяртэльнай небяспекі, Уладзімір Кулеш ведаў  з юначых гадоў. Школьнікам з аднакласнікамі прыязджаў з Турава на веласіпедах у Бярэжцы, каб ад маці героя пачуць аповед пра Мішу, як гартаваўся яго характар.  Пякучы боль і зараз працінае яе сэрца, нават прайшоўшыя дзесяцігоддзі не могуць зацягнуць душэўнай раны. Для такіх маці светлая памяць пра іх сыноў, якая жыве дагэтуль, і з’яўляецца найвялікшай падзякай ад усіх нашчадкаў.

Сяргей БЕЛКА

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самыя цёплыя і шчырыя словы ўдзячнасці і віншаванняў выказаў старшыня райсавета Уладзімір Кулеш напярэдадні Дня маці Марыі Кіслюк  з аграгарадка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика