Научный руководитель объекта реставрации «Замковый комплекс «Мир» Дмитрий Бубновский приоткрыл для читателей «Полымя» дверь в будущее Мирского замка (+видео). 21.by

Научный руководитель объекта реставрации «Замковый комплекс «Мир» Дмитрий Бубновский приоткрыл для читателей «Полымя» дверь в будущее Мирского замка (+видео)

19.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі б у адной з паралельных рэальнасцяў Сальвадор Далі пісаў сваю знакамітую карціну “Сталасць памяці” на карэліцкай зямлі, то сімвалам часу на ёй, бясспрэчна, павінен быў стаць Мірскі замак. Зменлівы, жывы, грандыёзны, ён гарманічна яднае чалавечыя лёсы з гістарычнымі эпохамі і стылямі і кожны раз сустракае гасцей з усяго свету ў крыху іншым вобразе і настроі. Перажыўшы нашэсці рускіх, шведаў, французаў ды немцаў, сёння беларуская славутасць адраджаецца. А справу яе апошняга ўладальніка – князя Мікалая Святаполк-Мірскага – па аднаўленні замка ва ўсім харастве і велічы працягваюць многія таленавітыя людзі. Сярод іх – аўтар і навуковы кіраўнік аб’екта рэстаўрацыі “Замкавы комплекс “Мір” Дзмітрый Сямёнавіч Бубноўскі.


⚜ – Як лёс звязаў Вас з Мірскім замкам?

– Усё проста, я нарадзіўся тут і з гонарам называю сябе міранінам. Таму Мірскі замак – гэта нешта для мяне вельмі натуральнае і тое, што адразу і назаўжды ўвайшло ў жыццё. Я шчыра рады таму, як сёння тут віруе жыццё, колькі людзей кожны дзень прыязджае пабачыць нашу славутасць.



⚜ – Праект рэстаўрацыі такога буйнога аб’екта, як замкавы комплекс “Мір”, патрабуе каласальных ведаў і намаганняў. На сёння гэта можна назваць справай Вашага жыцця?

– Так, большую частку свайго творчага і прафесійнага жыцця я прысвяціў таму, каб з’явілася магчымасць рэалізаваць гэты праект. Зараз здадзена ў эксплуатацыю першая чарга замкавага комплексу “Мір”. Безумоўна, праведзена вялізная праца, асабліва па замку, але нашай увагі патрабуе, напрыклад, яшчэ аднаўленне англійскага парку, італьянскага рэнесанснага саду, сажалкі, палаца Святаполк-Мірскіх. Як бачыце, працаваць ёсць над чым.




⚜ – А калі гаварыць дакладней, то што хочацца зрабіць найперш?

– Мы з дырэктарам музея Аляксандрам Часлававічам Лойкам маем шэраг планаў на тое, каб развіваць закладзеныя ў першапачатковы праект ідэі. Комплекс павінен адрадзіць свой гістарычны воблік і адначасова быць месцам для людзей, адаптаваным да іх патрэбаў. І тут гаворка ідзе пра інфраструктуру. Звернем увагу на тэрыторыю ля дамбы. Там ёсць дзве натуральна ўтвораныя пляцоўкі, якія, калі іх зрабіць больш эстэтычна прывабнымі і звязаць мастком, стануць цудоўным месцам для гандлёвых кропак з якасным фаст-фудам. Таксама пры рэканструкцыі дамбы плануецца пашырыць ужо існуючы там мост дзеля таго, каб па ім можна было праехаць на карэце, што зараз стаіць у двары замка. Наведвальнікі змогуць ажыццявіць рамантычную вандроўку ўздоўж возера, па паркавых алеях, нават па ваколіцах. Да таго ж, у замкавым комплексе ладзіцца шмат фэстаў, імпрэз, канцэртаў, якія патрабуюць якаснага абсталявання, сцэны і зручнай пляцоўкі для гледачоў з мабільным зборна-разборным механізмам, усё – у выглядзе амфітэатра.



⚜ – Шыкоўныя ідэі, але яны тычацца запатрабаванняў нашага часу. А што наконт узгаданага адраджэння гістарычнага вобліку?

– Звернемся ў XVIII стагоддзе, якое было надзвычай цяжкім і разбуральным для нашых земляў, Мірскі замак тады якраз гарэў. Менавіта ў гэты час быў страчаны гадзіннік у рэнесансным стылі, які знаходзіўся на другім паверсе Уязной вежы. Механізм меў выгляд незвычайны – з адной стрэлкай у выглядзе рукі. І сапраўды варты таго, каб быць узноўленым сёння. Як і існаваўшыя ў даўнія часы прыгожыя альтанкі, якія таксама хацелася б бачыць у сучасных ландшафтах. Калі звярнуцца да інтэр’ераў самога замку, то бачыцца магчымым уладкаваць балконы для музыкаў накшталт тых, што знаходзіліся ў вялікай зале сталовай Радзівілаў і дзе змяшчаўся цэлы аркестр. І залатая мая мара – адрадзіць сістэму ўвахода, з герсай – каванай рашоткай з заточанымі ўнізе палосамі, з пад’ёмным мастом і іншымі выключнымі дэталямі.




⚜ – А якая задача максімум?

– Замак павінен жыць. Безумоўна, тое, што людзі прыязджаюць сюды, як у музей, за новымі ведамі і ўражаннямі, выдатна. Але ж хочацца, каб наведвальнікам тут было зручна і прыемна, каб людзі вярталіся сюды зноў і зноў. Таму ў плане рэканструкцыі замкавага комплексу “Мір” асабіста для мяне галоўным з’яўляецца момант прыстасавання гісторыка-культурных каштоўнасцяў да жыцця ў сучасных умовах. Наша задача заключаецца ў тым, каб вярнуць аб’екту тое значэнне ў рэгіёне, якое ён калісьці меў пры Радзівілах і дзеля чаго, наогул, ствараўся.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота і відэа аўтара

P.S. Карціна «Сталасць памяці» Сальвадора Далі


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі б у адной з паралельных рэальнасцяў Сальвадор Далі пісаў сваю знакамітую карціну “Сталасць памяці” на карэліцкай зямлі, то сімвалам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика