У цяпле і бяспецы. 21.by

У цяпле і бяспецы

19.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На календары — кастрычнік. За акном — восень, часам дождж. У такі перыяд хочацца цяпла і ўтульнасці. Калі для гараджан, якія жывуць у добраўпарадкаваных кватэрах, няма ў гэтым плане праблем, то для ўладальнікаў прыватных дамоў ацяпленне становіцца важнай задачай.

Перад вачыма адразу вырысоўваецца карцінка: цёплы ўтульны дом, стосік духмяных бліноў на стале, дыхае гарачынёй печ, дзе так прыемна прылегчы… Аднак бесклапотна грэцца могуць дазволіць сабе далёка не ўсе. Як толькі пачынаюць мацнець на вуліцы маразы, выратавальнікі адразу ж фіксуюць павелічэнне колькасці так званых “пячных” пажараў.
Для таго, каб не было праблем з ацяпленнем памяшкання, патрэбна, найперш, правільна складзеная печка. І яна сама, і комін у месцах злучэння з драўлянымі паддашкавымі альбо міжпаверхавымі перакрыццямі павінны мець патоўшчаную цагляную муроўку — пракладку. Нельга забываць і пра патаўшчэнне сценак печкі. Любая печка павінна мець самастойны падмурак і не прымыкаць да драўляных канструкцый. Паміж імі неабходна пакідаць паветраны прамежак — водступ. На падлозе перад топкай трэба абавязкова пакласці непашкоджаны ліст з негаручага матэрыялу памерам не менш за 50х70 сантыметраў. Падыходы да печкі з боку дзверцаў топкі павінны быць свабоднымі. Мэблю трэба ставіць не бліжэй як за 70 сантыметраў ад печкі, ад топачных адтулін — не бліжэй за 125 сантыметраў.
Катэгарычна забараняецца выкарыстоўваць пры распальванні печкі бензін. Небяспечна складваць непадалёку ад яе для прасушвання дровы, бо вугалёк, выпаўшы з топкі, можа стаць прычынай іх загарання. Варта памятаць, што паленне печы на працягу доўгага часу прыводзіць да перагрэву асобных частак. Таму рэкамендуецца цепліць яе не часцей чым 2-3 разы на дзень па 1-1,5 гадзіны. А за дзве гадзіны да адыходу да сну працэс палення наогул спыніць. Неабходна пастаянна сачыць за тэхнічным станам любога ацяпляльнага прыбора. Паверхні печак і комінаў трэба сістэматычна ачышчаць ад пылу і іншых гаручых адкладанняў. Шлак і попел неабходна высыпаць у спецыяльна адведзенае для іх бяспечнае месца і заліваць вадой. Каб пазбегнуць трэшчын у кладцы, патрэбна чысціць комін ад сажы, якая там назапашваецца, не радзей чым адзін раз у тры месяцы. Неабходна перыядычна правяраць наяўнасць у ім цягі.
З наступленнем маразоў небяспечнае абмярзанне комінаў: яно можа прывесці да парушэння вентыляцыі жылых памяшканняў. У зімні час не радзей чым раз у месяц трэба аглядваць іх агалоўкі, каб прадухіліць абмярзанне і закупорванне. Хочацца звярнуць увагу і на паддашкавыя памяшканні. Прычын для загарання там таксама дастаткова: падлога гарышча часта заслана апілкамі ці саломай, на працягу многіх гадоў захоўваюцца старыя рэчы, кнігі, адслужыўшая свой тэрмін мэбля. І побач з гэтым “багаццем” — комін. У лепшым выпадку — патынкаваны, пабелены, у горшым — з трэшчынамі. Дастаткова невялікай іскры, і замест дома — папялішча.
Але ці задумваемся мы пра такія дробязі? Ці памятаем, што практычна ва ўсіх у сельскай мясцовасці нехта жыве — бабулі з дзядулямі, бацькі, іншыя сваякі. Ці клапоцімся пра іх бяспеку? Ці, можа, прыехаўшы на выхадныя ў госці, напаўняем сумкі вясковымі прысмакамі і спакойна вяртаемся ў горад, пакідаючы пажылых людзей сам-насам з іх праблемамі. Аднак, згадзіцеся, адрамантаваць печку, праверыць спраўнасць электрапрыбораў зусім не складана. Патрэбна праявіць элементарную ўвагу, просты чалавечы ўдзел. І, хто ведае, магчыма, вы сваёй неабыякавасцю прадухіліце чарговую бяду…

І. КАРАПЕЦЯН.
Інспектар групы
прапаганды і навучання РАНС, старшы лейтэнант унутранай службы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На календары — кастрычнік. За акном — восень, часам дождж. У такі перыяд хочацца цяпла і ўтульнасці. Калі для гараджан, якія жывуць у добраўпарадкаваных кватэрах,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика