Як навучэнцы і педагогі Любоніцкага НПК ДС-СШ святкавалі Дзень маці. 21.by

Як навучэнцы і педагогі Любоніцкага НПК ДС-СШ святкавалі Дзень маці

19.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кожны год у нашай краіне адзначаецца выдатнае свята — Дзень маці. Не засталіся ў баку навучэнцы і педагогі Любоніцкага НПК ДС-СШ. Разам з класнымі кіраўнікамі Г.У.Выганоўскай, А.Я.Казаковай, Г.А.Грынфельд хлопцы і дзяўчаты падрыхтавалі для сваіх матуль віншавальныя паштоўкі, сувеніры, фотаздымкі, нумары мастацкай самадзейнасці.
Вельмі запамінальным і кранальным атрымалася свята ў пачатковых класах, на якое былі запрошаны матулі і бабулі. Вучні спявалі, чыталі вершы, паказвалі сцэнкі, дарылі цёплыя і ласкавыя словы сваім самым дарагім людзям. Асабліва спадабалася гасцям выстава «Партрэт матулі» і напісаныя дзецьмі сачыненні на тэму «Самая дарагая». Пасля ўручэння матулям кветак і сувеніраў усе разам фатаграфаваліся на памяць аб гэтым цудоўным дні.
А настаўніца 3 класа А.М.Верамеева падрыхтавала для бацькоў адкрыты ўрок па беларускай мове і ранішнік “Лепшая за ўсіх у свеце”.
Працягам свята стала канцэртная праграма «Маміна сардэчка», якую падрыхтавалі класныя кіраўнікі 5-9 класаў сумесна з работнікамі СДК. Дзеці прадэманстравалі свой талент перад гасцямі. Ізюмінкай канцэрта было выступленне танцавальнай групы “Абцасік” пад кіраўніцтвам Н.П.Пінчук.
Гледачы атрымалі масу станоўчых эмоцый ад выступлення юных артыстаў. Гэты дзень нікога не пакінуў абыякавым і прайшоў у атмасферы дабра і радасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны год у нашай краіне адзначаецца выдатнае свята — Дзень маці. Не засталіся ў баку навучэнцы і педагогі Любоніцкага НПК ДС-СШ. Разам з класнымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика