Урачысты марш і кадэцкі баль. 21.by

Урачысты марш і кадэцкі баль

19.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзень Саюзнай дзяржавы прайшоў 27 верасня падчас грамадзянска-патрыятычнай змены «За гонар Айчыны». Нагадаем, што ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» сабралася больш за 500 хлопцаў
і дзяўчат. Сюды прыехалі дэлегацыі кадэцкіх адукацыйных
устаноў Беларусі, а таксама Краснадарскага краю, Татарстана, Удмуртыі і многіх іншых рэгіёнаў Расіі.
Святочная праграма пачалася з урачыстай лінейкі. Падчас яе адбыліся вынас копіі Сцяга Перамогі, ускладанне кветак да гарматы Героя Савецкага Саюза Пятра Панамарова, якая ўстаноўлена на гістарычным маршруце «Дарогамі мужнасці». Узняўся ў неба святочны феерверк. Удзельнікі змены прайшлі ўрачыстым маршам па плошчы Сяброўства. Іх віталі ганаровыя госці — прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі. Сярод іх быў і старшыня Мядзельскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Міхаіл Чаркасаў.
— Спадабалася атмасфера сапраўднага свята, прыгожы парад, рота ганаровай варты з Мінска, якая выканала на плошчы вельмі прыгожыя страявыя практыкаванні са зброяй, — расказаў ён. — Падчас свята прайшла цырымонія ўзнагароджання за актыўны ўдзел у змене, перамогу ў творчых конкурсах, ваенна-спартыўных спаборніцтвах, агульнакамандным заліку і іншых.
У гэты дзень адбылося свята «Славянскай вернасці саюз», дзе была прадстаўлена гісторыя змены, кадэты прадэманстравалі свае навыкі і ўменні. А на кадэцкім балі здзівілі яны гледачоў грацыяй і лёгкасцю ў танцах.

В. Аляксандраў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень Саюзнай дзяржавы прайшоў 27 верасня падчас грамадзянска-патрыятычнай змены «За гонар Айчыны». Нагадаем, што ў Нацыянальным дзіцячым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика