Шчодрыя . 21.by

Шчодрыя

22.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З 9 гадзін раніцы і да 21 гадзіны вечара працуе магазін "Дары ад «Зары». У мікрараёне «Юбілейны» нашага горада гэта адна з ажыўленых і буйных гандлёвых кропак. Багаты, разнастайны, а самае галоўнае – заўсёды свежы асартымент мясных і малочных вырабаў, яблык – гэта тое, што заўсёды вабіць яго пакупнікоў.



– Штодня да нас прыходзіць машына з калгаса-камбіната «Зара», – гаворыць в.а. загадчыка магазіна, прадавец Аксана Генадзьеўна Маслюкова. – Кожны дзень мы рэалізуем больш за 100 кілаграмаў свініны, больш 50 кг курынага мяса і раздзеланай кураціны. Выдатна ідуць у нас найсмачнейшыя яблыкі з Міханавіцкага сада КСУП "Саўгас-камбінат «Зара», іх мы таксама кожны дзень прадаем па 70 кілаграмаў і болей.


Нэлі Сяргееўна Сакун і Аксана Генадзьеўна Маслюкова

У магазіне сёння працуюць 10 чалавек. Працуюць дружна, зладжана, па ўсяму адчуваецца добразычлівая таварыская атмасфера ў калектыве. Дзяўчаты сваю работу любяць, ды і як не любіць, калі яны з’яўляюцца паўнапраўнымі членамі вялікай сям’і саўгаса-камбіната «Зара» і на іх таксама распаўсюджваюцца і матэрыяльныя выгоды, і харчовы паёк.


Валянціна Леанідаўна Ульянава і Інга Васільеўна Жаўняк

Набылі папулярнасць і часта праводзяцца ў магазіне рознага роду сезонныя або іншыя акцыі па зніжэнню цэн на тую альбо іншую групу тавараў. У сярэднім пад час такіх акцый цэны падаюць на 10-30 %.
Пастаянна абнаўляецца асартымент, а навінкі заўсёды карыстаюцца попытам. Апошнія такія новаўвядзенні, якія імгненна заваявалі ўстойлівы попыт, – гэта «рулька па-дамашняму» (замарынаваны свіны кумпяк), а таксама ўжо гатовы халадзец.


– Абавязкова адзначце наша малачко, тлустасцю ад 3,5 да 4 працэнтаў, – уступае ў размову прадавец Нэлі Сяргееуна Сакун, – самыя свежыя яйкі, свіныя субпрадукты... Ды і ўсё, што мы прадаём, на паліцах не затрымліваецца.
На заканчэнне – яшчэ адна лічба. Калі за верасень мінулага года таварааборот магазіна склаў 173191,61 руб., то ў верасні 2018 г. ён вырас да 203467,95 рублёў. Адчувальная прыбаўка, ці не праўда?

Віктар НАЗАРАНКА. Фото Вікторыі МАРОЗ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 9 гадзін раніцы і да 21 гадзіны вечара працуе магазін "Дары ад «Зары». У мікрараёне «Юбілейны» нашага горада гэта адна з ажыўленых і буйных гандлёвых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика