Крупчане наводзяць парадак на прыбярэжных палосах возера Сялява . 21.by

Крупчане наводзяць парадак на прыбярэжных палосах возера Сялява

22.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

План мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі Акцябрскага сельсавета ператвараецца ў жыццё. Нераўнадушныя да прыроды людзі, а гэта сацыяльныя работнікі, супрацоўнікі сельвыканкама і прадстаўнікі Прошыцкага сельскага клуба-бібліятэкі, у пятніцу і суботу ўдзельнічалі у добраахвотнай акцыі «Чысты лес» – наводзяць парадак на прыбярэжных палосах возера Сялява і ў лясных масівах Сяляўскага лясніцтва.

Яшчэ ў чацвер для абсталявання кантэйнерных пляцовак на могілках вёсак Асечана, Журавы і пасёлка Шарнева дастаўлены 21 бетонны слуп, 12 панэляў і столькі ж праслаў. Ужо добраўпарадкаваны тэрыторыі ля пустуючых дамоў №№ 8-11 па вуліцы Мазгавога ў аграгарадку Абчуга. Абкошаны трава і пустазелле ў Абчузе, Калодніцы, Прошыцы, Дубах, Гузовіне і Язбах.
Вялікія планы і на суботу. Уборкай апалага лісця ля помніка загінуўшым, што ў вёсцы Смародзінка, займаюцца вучні і настаўнікі Абчугскай СШ, ля помніка ў пасёлку Язбы – Худавецкай СШ, добраўпарадкоўваюць тэрыторыю ля помніка ў вёсцы Дубраўка сацыяльныя работнікі і прадстаўнікі Дубраўскага сельскага клуба-бібліятэкі.

Месячнік па навядзенні парадку на зямлі працягваецца. І наводзіць прыгажосць ля сваіх падворкаў імкнуцца таксама многія і многія жыхары населеных пунктаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
План мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыі Акцябрскага сельсавета ператвараецца ў жыццё. Нераўнадушныя да прыроды людзі, а...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика