На гэтым тыдні — пахмурна і дажджы. 21.by

На гэтым тыдні — пахмурна і дажджы

23.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  


Спецыялісты абяцаюць у бліжэйшы час на Нясвіжчыне сапраўднае восеньскае надвор’е: будзе воблачна, ветрана, чакаюцца ападкі, часам, туманы.

Сёння, 23 кастрычніка, на працягу дня — невялікія дажджы і суцэльная воблачнасць, паўднёва-заходні вецер 7 — 9 метраў за секунду, пры парывах — да 15. Удзень — усяго +5…+6 °С, ноччу — тыя ж 6 са знакам “+”.

У сераду, 24 кастрычніка, захаваецца пахмурнасць і заходні вецер 6 — 8 м/с, пры парывах можа дасягаць 15. Дзённая тэмпература складзе не больш за 5 градусаў цяпла, уначы — +3…+4 °С.

25 кастрычніка, у чацвер, змен у надвор’і не чакаецца. На працягу дня магчымы невялікія дажджы і паўночна-заходні вецер 6 — 8 м/с, парывы — да 12. Паветра ўдзень прагрэецца да +5…+6 °С, ноччу слупок тэрмометра падымецца не больш за 3 градусы вышэй за нуль.

Крыху пацяплее ў пятніцу, 26 кастрычніка, — +7…+8 °С удзень, ноччу — +5 °С. Будзе дажджліва, не так ветрана (заходні вецер 3 — 5 м/с), але ўвечары магчымы туман і дрэнная бачнасць на дарозе. Будзьце пільнымі.

Ці памяняецца характар надвор’я на выхадных — чытайце ў наступным паведамленні.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялісты абяцаюць у бліжэйшы час на Нясвіжчыне сапраўднае восеньскае надвор’е: будзе воблачна, ветрана, чакаюцца ападкі, часам, туманы. Сёння, 23 кастрычніка,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика