Яблычнае багацце ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. 21.by

Яблычнае багацце ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”

23.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:






Сёлетні год па праву можна назваць самым “яблычным” за апошняе дзесяцігоддзе: сады як прыватных домаўладальнікаў, так і сельгасарганізацый раёна, якія маюць іх на сваіх плошчах, патанаюць у сакавітых пладах.

У ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” нават старажылы не памятаюць такой ураджайнасці садавіны. “Заслаўскае”, “алеся”, “весяліна”, “імант”, “вербнае”, “антэя” — вось далёка не поўны пералік самых ура­джайных гатункаў. А ўвогуле, як адзначыла галоўны тэхнолаг вытворчага ўчастка “Сад” Алена Юркавец, больш за ўсё ў садах пасаджана зімовых гатункаў яблыкаў — каля 55%, 45% — восеньскіх.

На пытанне, што паспрыяла такому важкаму ўраджаю садавіны, галоўны тэхнолаг адзначыла, што складальнікаў шмат: і строгае захаванне тэхналогій, і своечасовасць правядзення розных аперацый, а галоўнае — адказнасць кожнага працаўніка на сваім участку работы.
Па словах Алены Юркавец, калектыў садаводаў падабраўся вельмі адказным і працавітым. Слоў удзячнасці заслугоўвае добрасумленная праца садаводаў Сяргея Валодзькіна, Дзяніса Быкава, Мікалая Бяляўскага, Наталлі Вербенка, Яўгенія Бяляўскага і многіх іншых. Вялікая заслуга ў атрыманні важкіх ураджаяў фруктовых і ягадных культур на рахунку вядучага агранома-садавода Аляксандра Іваніцкага. Гэта высокаадукаваны спецыяліст, які ведае і прымяняе на практыцы ўсе самыя перадавыя тэхналогіі па вырошчванні пладова-ягадных культур.
З раніцы і да змяркання кіпіць работа ў мясцовым садзе: садаводы вядуць уборку яблыкаў, якія пераліваючыся на сонцы, вабяць вока сваімі наліўнымі бакамі.
Сёлета ўласнымі сіламі справіцца з вырашчаным ураджаем садоў рассветаўцам не па сілах. Таму праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама яны запрасілі на дапамогу кіраўчан, мясцовых жыхароў і нават, бабруйчан.
Добрым падспор’ем для ўборкі яблыкаў з’яўляецца самаходная платформа. З яе дапамогай у разы павялічылася прадукцыйнасць работ, а таксама маецца магчымасць праводзіць здыманне пладоў на рознай вышыні. На агрэгаце адначасова знаходзіцца да 8 чалавек, якія хутка здымаюць яблыкі, кладуць іх у спецыяльны латок, а далей усё механізавана: плады па канвееры рухаюцца ў кантэйнер, які круціцца па кругу, а для таго, каб яблыкі не пашкодзіліся, латок аўтаматычна апускаецца, а спецыяльная шчотка раўнамерна іх размяркоўвае па тары.
Па стане на ўчарашнюю раніцу садавіна ў рассветаўскіх садах была ўбрана па плошчы 191 га (з агульных 212 га), сабрана больш за 4600 т яблыкаў.
Як адзначыла намеснік дырэктара ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” па збыце і маркетынгу Вольга Пішчаліна, больш за 305 т сакавітай прадукцыі пасля пераборкі і сартыроўкі ўжо адгружана на экспарт у Расійскую Федэрацыю: у Маскву і Санкт-Пецярбург, дарэчы, расійскія пакупнікі, якіх задавольваюць і кошт, і якасць прадукцыі, ужо не першы год актыўна набываюць рассветаўскія яблыкі. Каля 2900 т рэалізавалі на Кіраўскі харчовы камбінат, ААТ “Красный пищевик”, Гомельскі вінаробчы завод. Больш за 3900 т сакавітых пладоў ужо знайшлі свайго пакупніка і перапрацоўшчыка.
Поўнасцю справіліся ў “Рассвеце” з заданнем па закладцы яблыкаў на доўгатэрміновае захоўванне ў спец­сховішча: свайго часу ўжо чакае 860 т пладоў. Стабілізацыйны фонд — 120% да ўзроўню мінулага года.
Па словах Алены Юркавец, убраць увесь ураджай яблыкаў яны імкнуцца як мага хутчэй, бо трэба яшчэ паспець правесці работы па падрыхтоўцы сада да зімы: абрэзку і ўборку галля, афарбоўку, абарону ад грызуноў і шкоднікаў.
Людміла СЯМЁНАВА. Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетні год па праву можна назваць самым “яблычным” за апошняе дзесяцігоддзе: сады як прыватных домаўладальнікаў, так і сельгасарганізацый раёна, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика