Свята, якога чакаюць. 21.by

Свята, якога чакаюць

23.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

         У суботу, 20 кастрычніка, аграгарадок Валосавічы адзначаў свята вёскі. Свята, якога заўсёды чакаюць не толькі мясцовыя жыхары, але і тыя, хто прыязджае ў госці да сваіх блізкіх і родных.

         У гэты дзень цэнтральная частка мястэчка ператварылася ў своеасаблівую пляцоўку: каля сельскага дома народнай творчасці гучала музыка, запрашаючы ўсіх на свята, тут жа была арганізавана выстава восеньскіх дароў прыроды, для дзяцей непадалёку – батут, горка, продаж салодкай ваты і папкорна, дарослыя ж чакалі канцэрта.

         Мерапрыемства адкрыў старшыня Валосавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Леанід Захараў, які павіншаваў усіх са святам і пажадаў моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця і толькі добрага настрою. А далей вядучы Леанід Шчэрбін зрабіў невялікі экскурс у мінулае і нагадаў яшчэ раз усім пра гісторыю вёскі. І якое ж свята без песень, якія спяваў на працягу ўсяго канцэрта вакальны калектыў “Вяснянка” Ламавіцкага СДНТ (на здымку). Вясковыя жыхары ў якасці падзякі любімым артыстам дарылі кветкі і свае шчырыя, цёплыя апладысменты.

         Падчас свята былі адзначаны мнагадзетныя жанчыны, якія выхавалі пяцёра дзяцей: Валянціна Уладзіміраўна Грынёва, Таццяна Іванаўна Новік, Святлана Мікалаеўна Сідарэнка, Таццяна Іванаўна Халадок. У іх адрас гучалі добрыя словы ад Леаніда Васільевіча Захарава, ім былі ўручаны кветкі і падарункі. Таксама былі ўшанаваны і тыя, хто адзначае ў гэтым годзе срэбны шлюб. Гэта сем’і Васіля Іванавіча і Ганны Феліксаўны Ільенка, Эдуарда Мікалаевіча і Алены Яфімаўны Палуян. Віншаванні прымалі і юбіляры. Была названа самая старэйшая жыхарка аграгарадка Таццяна Сцяпанаўна Кароль, якой першага лістапада споўніцца 92 гады, і самая маладая сям’я Уладзіміра Уладзіміравіча і Вольгі Анатольеўны Гормаш, якая стварылася толькі месяц назад. Віталі на свяце і нованароджаных: Крысціну Драпеза, Вікторыю Мазур, Ганну Мазейка, Мікалая Куляўца, Кірыла Каваленку і Ангеліну Бахун, бацькі якіх былі ўзнагароджаны раней, напярэдадні Дня маці. Дом Таццяны Мікалаеўны і Наталлі Мікалаеўны Герасіменка стаў пераможцам у конкурсе, які праводзіўся ў пачатку году (намінацыя “Узорны дом культуры і быта”). Віншуем усіх!

         Свае музычныя віншаванні прысутным дарылі артысты мастацкай самадзейнасці Валосавіцкага СДНТ.

         …Так непрыкметна свята падышло да свайго завяршэння, але прыемныя эмоцыі, якія атрымалі тыя, хто прыйшоў на яго, засталіся на ўвесь дзень. Аксана Борсук. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
           У суботу, 20 кастрычніка, аграгарадок Валосавічы адзначаў свята вёскі. Свята, якога заўсёды чакаюць не толькі мясцовыя жыхары, але і тыя, хто прыязджае ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика