У райвыканкаме. Студзень-верасень: плюсы і мінусы. 21.by

У райвыканкаме. Студзень-верасень: плюсы і мінусы

23.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 19 кастрычніка пад началам кіраўніка Асіповіччыны Паўла Налівайкі з актыўным удзелам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Сямёнава, галоўнымі сталі пытанні, аб якіх падрабязна далажылі першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Ананіч і начальнік фінансавага аддзела Ларыса Белая: пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананне бюджэту раёна за 9 месяцаў.

Калі ў двух словах, то выкананы заданні па асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна: экспарце тавараў (без уліку рэспубліканскіх арганізацый, а таксама нафты і нафта-прадуктаў) — за студзень-жнівень тэмп росту да адпаведнага перыяду 2017 года — 103,1% (заданне на 9 месяцаў — 103%); экспарце паслуг — тэмп росту 214,6% (105%); прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) — $1178,8 тыс. за студзень-чэрвень пры заданні $500 тысяч; рознічным тавараабароце гандлю праз усе каналы рэалізацыі — за студзень-жнівень тэмп росту 104,5%, што адпавядае заданню на 9 месяцаў.

Няма выканання даведзенага па аб’ёме будаўніча-мантажных работ (уключаючы работы па мантажы абсталявання) — 36866 тыс. рублёў пры прагнозе 40096 тысяч; росце вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях — 85,2% пры заданні на 9 месяцаў 104,2%; узроўні заробку — 808,2 рубля (заданне 858,8).

Асабліва шмат нараканняў выклікаюць паказчыкі нашых сельгасвытворцаў. Малако, мяса, кармы, ураджайнасць, пагалоўе буйной рагатай жывёлы — адставанне назіраецца практычна па ўсіх пазіцыях. I таму прагучаўшае з вуснаў Валерыя Уладзіміравіча пытанне слушнае і цалкам апраўданае: а чаму антыкрызісныя кіраўнікі — шэраг жа гаспадарак на санацыі — не адказваюць рублём за такую «высокаэфектыўную» дзейнасць?

За студзень-жнівень у нас 8 арганізацый (фабрыка «Сонца», завод транспартнага машынабудавання, ААТ «ЖорнаўкаАГРА», ДУКВП «Водаканал», філіял «Белшына-агра», ААТ «Каменічы», «Авангард-Ніва» і «Бярэзіна-Агра-Люкс» — 23,5% якія ўлічваюцца) спрацавалі з чыстымі стратамі ў памеры 7359 тыс. рублёў, тады як за адпаведны перыяд 2017 года іх было 5 (14,7%, страты — 5623 тысячы).

Розных лічбаў-параўнанняў у пятніцу гучала шмат, тут прыведзены толькі асобныя. Але гэта — сухая статыстыка, а на пасяджэнні ішла жорсткая размова з заслухоўваннем-тлумачэннямі шэрагу кіраўнікоў працоўных калектываў, у якіх справы ідуць далёка не так, як хацелася б. Сітуацыю да канца года выправіць яшчэ можна, час, няхай і трохі, але ёсць, а таму і задачы, якія стаяць перад усімі, простыя і зразумелыя: выканаць намечанае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 19 кастрычніка пад началам кіраўніка Асіповіччыны Паўла Налівайкі з актыўным удзелам старшыні камітэта па сельскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика