В Мирском замке живет привидение крестьянки Каси. 21.by

В Мирском замке живет привидение крестьянки Каси

24.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шмат на свеце існуе розных легендаў і паданняў, звязаных са зданямі. Мірскі замак таксама багаты на прывідаў, якія надаюць старажытным мурам своеасаблівы каларыт і таямнічасць. З адным з іх вы маеце магчымасць пазнаёміцца. Здані, вядома, не пакідаюць пісьмаў, але наш замак якраз такое пісьмо мае.


“Добры дзень, паважаныя нашчадкі. Я – звычайная сялянская дзяўчына з мястэчка Мір Кася. Бацькі мае – людзі простыя, працавітыя, якія апрацоўвалі свой кавалак зямлі, а таксама ішлі ў заробкі да мясцовага магната. Мяне, як старэйшую, бралі з сабой у дапамогу. А ў тыя часы нашымі землямі і мястэчкам валодаў магутны шляхецкі род Іллінічаў, якія пабудавалі недалёка ад мястэчка каменны замак.

Аднойчы са мною пазнаёміўся сам гаспадар замка – Станіслаў Іллініч, які, дарэчы, быў вельмі прыгожым.
Я адразу зразумела, што закахалася. Бацькі хутка здагадаліся, што са мною і хто таму прычына. Яны прасілі мяне адумацца і выкінуць каханне да шляхціца з галавы і сэрца. Але ўсе папярэджанні былі марныя.

Станіслаў забраў мяне ў замак. Жыла я ў замку і не жонкай, і не служанкай. Разуменне свайго становішча прыйшло як маланка ў ясны дзень: пад маім сэрцам нарадзілася новае жыццё.

Толькі Станіслаў не планаваў узяць у жонкі сялянку. Ён выдаў мяне замуж за свайго служку Навіцкага, забяспечыўшы такім чынам прозвішча мне і майму яшчэ ненароджанаму дзіцяці.

Муж мой Навіцкі быў добрым гаспадаром і бацькам. Але я палала нянавісцю да былога каханага і падчас аднаго з баляванняў я ўліла атруту ў віно Станіслава, а прысуд мой быў кароткі – спаліць жывою. Але нават на вогнішчы я не пашкадавала аб сваім учынку.

Ды, відаць, сам Бог мяне пакараў. Душа мая не атрымала супакою ні ў чысцу, ні ў пекле. За здзейснены ўчынак нябёсы адракліся ад мяне. І хаджу я нябачнай зданню ў сутарэннях Мірскага замка, шукаю збавення, якога няма.

Моліцца за мяне толькі муж мой Навіцкі і дзіця маё адзінанароджанае. Ды, мусіць, мала іх малітвы…”


На гэтым пісьмо Касі абрываецца. А ў вас, паважаныя чытачы, узніклі, напэўна, самыя розныя пачуцці.

На ўсе вашыя пытанні мы паспрабуем адказаць ў сценах нашага цудоўнага і таямнічага Мірскага замка.

Пані Гісторыя і пані Легенда чакаюць Вас!

Вольга ДАВІДЗЕНКА
супрацоўнік установы “Замкавы комплекс “Мір”
Фота Аксаны ЯНУШ (з архіва газеты «Полымя»)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шмат на свеце існуе розных легендаў і паданняў, звязаных са зданямі. Мірскі замак таксама багаты на прывідаў, якія надаюць старажытным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика