Адбыўся раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай адукаванасці. 21.by

Адбыўся раённы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай адукаванасці

24.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_8673 (Копировать)25 старшакласнікаў з розных школ нашага раёна прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай адукаванасці. Узровень сваіх фінансавых ведаў вучні 10 і 11 класаў правяралі 19 кастрычніка ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 1.

Удзельнікі выконвалі тэставыя заданні, знаходзячы ў прапанаваных   варыянтах правільныя адказы, устанаўлівалі адпаведнасці паміж паняццямі і іх характарыстыкамі. Юныя фінансісты адказвалі на пытанні пра ўклады, крэдыты, падаткі, разбіраліся ў інвестыцыях і каштоўных паперах , рашалі фінансавыя задачы.

-Вучні добра справіліся з прапанаванымі заданнямі дзякуючы папярэдняй падрыхтоўцы і вывучэнню рэкамендаваных матэрыялаў як самастойна, так і з дапамогай настаўнікаў, -адзначыла метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Уладзіміраўна Грыдзюшка.- А гэта значыць, што ў нашым грамадстве павялічваецца колькасць адукаваных спажыўцоў фінансавых паслуг .

Рэзультаты раённага этапа алімпіяды па фінансавай адукаванасці наступныя: лепшы вынік прадэманстраваў вучань 11 “Б” класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 Іван Рамановіч, які лепш за ўсіх і з дастаткова вялікім адрывам ад астатніх удзельнікаў  выканаў усе тэставыя заданні і ў агульным заліку набраў 91 бал.На другім і трэцім месцы – таксама вучні СШ № 1. Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана Дар’я Машара  з рэзультатам 73 балы. Другое месца на раённым этапе алімпіяды  у Мікіты Лялека, які падчас выканання тэставых заданняў набраў  79 балаў. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад вядучых банкаў краіны – Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка.

-Алімпіяда па фінансавай адукаванасці сярод старшакласнікаў на рэгулярнай аснове праходзіць у нашай краіне з 2014 года пры фінансавай падтрымцы Нацыянальнага банка. Асноўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя  ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў,-паведаміла загадчыца сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнэсу ЦБУ № 224 філіяла № 216 ААТ “ААБ Беларусбанк” Ганна Львоўна Новікава.-Рэзультаты алімпіяды ў чарговы раз прадэманстравалі, што сучасныя школьнікі часам больш фінансава адукаваныя, чым іх бацькі. І ў гэтым годзе ўдзельнікі алімпіяды – прыклад для пераймання дарослым. Бо ў сучасным грамадстве фінансавая адукаванасць неабходна чалавеку кожны дзень. Без гэтага немагчыма.

Як паказалі вынікі раённага этапа рэспубліканскай алімпіяды у ліку самых фінансава адукаваных шаркаўчан і вучань 11 класа Іван Рамановіч. Да ўдзелу ў алімпіядзе будучаму пераможцу дапамагала рыхтавацца настаўніца Шаркаўшчынскай СШ № 1 Лілія Аляксандраўна Касарэўская. А ўвогуле малады чалавек адрозніваецца выдатнай паспяховасцю па ўсіх школьных прадметах, захапляецца дакладнымі навукамі – матэматыкай, фізікай і інфарматыкай і лічыць, што ўменне  кіраваць уласнымі фінансамі трэба абавязкова  развіваць. Свае веды вучань 11 класа ўжо зусім хутка зможа прадэманстраваць  на абласным этапе  рэспубліканскай  алімпіяды, дзе сустрэнуцца лепшыя. Жадаем Івану  поспехаў  у няпростай барацьбе.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_8639 (Копировать) IMG_8645 (Копировать) IMG_8659 (Копировать) IMG_8661 (Копировать) IMG_8663 (Копировать) IMG_8665 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика