3 лістапада аматары палявання адзначылі свята Святога Губерта. 21.by

3 лістапада аматары палявання адзначылі свята Святога Губерта

06.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9449

Сёлета ў другі раз па ініцыятыве вядучага паляўніцтвазнаўца Шаркаўшчынскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Алега Селяха 3 лістапада аматары палявання адзначылі свята Святога Губерта, тым самым адкрыўшы сезон на здабычу пушных дзікіх жывёл.

Хто ж такі Святы Губерт? Гэта каталіцкі біскуп, які нарадзіўся ў 655 годзе ў Брусельска-Бельгійскай епархіі. Ён вёў свецкае, разгульнае жыццё, напоўненае вяселлем, гулянкамі, вельмі любіў паляванне. Аднойчы ў лесе, калі ў чарговы раз адправіўся здабываць дзікіх жывёл, Губерт заблукаў і ледзь не загінуў, але пачуў незнаёмы голас: “Губерт, калі не вернешся, цябе чакае пекла. Ідзі да біскупа Ламберта, ён скажа табе, што трэба рабіць”. Раптам Губерт убачыў перад сабой аленя з залатым распяццем паміж рагамі. Ён паехаў услед за аленем і такім чынам быў выратаваны. З таго часу яго жыццё карэнным чынам змянілася. Губерт стаў вучнем біскупа, а пасля і сам змяніў яго на гэтым месцы. Усю апошнюю частку жыцця ён будаваў храмы, асвячаў іх, праводзіў службу. Пасля смерці Губерт быў кананізаваны. З таго часу Святы Губерт лічыцца апекуном паляўнічых і леснікоў, рыбакоў, матэматыкаў і спартсменаў. А памяць аб ім адзначаецца 3 лістапада.

У гэты дзень у касцёле Перамянення Пана аграгарадка Германавічы адбылася ўрачыстая Імша ў гонар Святога Губерта. Амаль сорак чалавек — паляўнічых нашага, Браслаўскага і Глыбоцкага раёнаў, а таксама з Мінску — разам са свяшчэннікамі памаліліся перад пачаткам палявання, папрасіўшы абароны ў Святога Губерта. Імшу правялі ксёндз Ян Пугачоў, ксёндз-канонік Валерый з Оршы і ксёндз Уладзімір з Лепеля. Пасля свяшчэннаслужыцелі асвяцілі аўтамабілі, стрэльбы, сабак і саміх паляўнічых, пажадаўшы лёгкага і ўдалага палявання пад заступніцтвам Святога Губерта.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9368 IMG_9384 IMG_9386 IMG_9387 IMG_9388 IMG_9392 IMG_9400 IMG_9412 IMG_9434 IMG_9439 IMG_9442 IMG_9454 IMG_9456 IMG_9457 IMG_9461 IMG_9463 IMG_9465 IMG_9467

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика