Грыбочкі каля масточка…. 21.by

Грыбочкі каля масточка…

06.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4273.jpg

На мінулым тыдні ў рэдакцыю патэлефанавала Алена Васільеўна Мялік, жыхарка г. Івацэвічы. Яна хацела расказаць пра цуд, які ўбачыла ў гэты дзень на сваім надворку: каля дэкаратыўнага мастка выраслі грыбы – апенькі (на здымку). 

 

Цяпер Алена Васільеўна знаходзіцца ў заслужаным адпачынку, раней працавала на газакампрэсарнай станцыі, дзе любіла дапамагаць у вольны час афармляць клумбы. Марылася пра свой  дом, хаця жылі ў кватэры. Шэсць гадоў таму мара здзейснілася: разам з мужам купілі дом па вуліцы Куйбышава райцэнтра. Дзеці – дзве дачкі – ужо дарослыя, ёсць унукі, якім вельмі даспадобы гасціць у бабулі з дзядулем.
 
У Мялікаў вельмі прыгожы надворак. Тут і рознакаляровы масток, і арэлі для дзяцей, і столік з лавачкай, і нават некалькі вуллёў (хобі зяця). Займаецца гаспадыня і кветкамі: вырошчвае лілеі  розных гатункаў, пачала разводзіць ружы. І дрэўцы ў маладым садку дагледжаныя, пабеленыя… А з якой пашанай і любоўю расказвала Алена Васільеўна пра свае дрэўцы, асабліва пра вішаньку, якую ў гэтым годзе давялося ратаваць ад спякоты, кожны дзень шчодра паліваць. Але і аддзячыла дбайных гаспадароў дрэўца: ураджай быў быццам з паўднёвых краін – усе вішні адна ў адну, вялікія, прыгожыя.
 
Аматар Алена Васільеўна “папаляваць” на  грыбы ў лесе. Збірае часцей за ўсё яна іх адна, каб ніхто не замінаў ні натрапіць на грыбное месца, ні атрымаць асалоду ад лясных водараў і пейзажаў.
 
Напэўна, таму ў такіх далікатных да наваколля людзей і з’явіліся грыбы прама на надворку (пару гадоў таму пад плотам у Мялікаў выраслі шампіньёны).
Прырода ўмее быць удзячнай за дабрату і клопат.
 
Юлія КАВАЛЁВА, фота аўтара.
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На надворку Алены Васільеўны Мялік выраслі грыбы – апенькі. 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика