Тэма тыдня. 21.by

Тэма тыдня

06.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ — сучасным прадаўжальнікам традыцый УЛКСМ — прайшла 29 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці.

Стагоддзе камсамола Прэзідэнт назваў знамянальным днём для ветэранаў арганізацыі, цяперашняй моладзі, прадаўжальнікаў традыцый самага масавага маладзёжнага руху. «Бачыць вас, пераемнікаў саюза моладзі, — быццам вярнуцца ў сваё юнацтва, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэта свята ў мяне, як і ў многіх нашых суайчыннікаў, выклікае самыя светлыя і добрыя ўспаміны. Таму што камсамол — гэта маладосць, нястрымная энергія жыцця. Час высакароднага імкнення змяніць свет да лепшага».

Ён нагадаў, што ў пачатку мінулага стагоддзя юнакі і дзяўчаты ў літаральным сэнсе адраджалі краіну. Пры гэтым працаваць і жыць часта даводзілася ў вельмі цяжкіх умовах. «Але быў энтузіязм. Было шчырае жаданне стаць карысным для сваёй Радзімы, узяць на сябе адказнасць за яе будучыню. Менш за ўсё моладзь таго пакалення думала пра матэрыяльныя даброты. Гэта быў сапраўды патрыятычны рух», — сказаў беларускі лідар.

Дзеля захавання міру і спакою

«Дзяржава робіць усё для захавання міру і спакою на нашай зямлі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але ваша задача не даць шанцу нават на спробу выкарыстоўваць ваш розум, інтэлект і энергію ў разбуральных мэтах. Вы стваральнікі, павінны імі быць. Гэта ваш генетычны код, калі хочаце. Прыродай і спадчыннасцю ў кожным з вас першапачаткова закладзена вялікая ўнутраная сіла дабра. І мы, славяне, гэтым ад многіх адрозніваемся».

Прэзідэнт канстатаваў, што ўсе факты, звязаныя з асноўнымі вехамі развіцця камсамольскага руху, не выклікаюць ніякага сумнення, іх нельга перапісаць або ўтаіць, яны назаўсёды засталіся ў гісторыі. «Але паняцці дружбы, братэрства, адзінства, любові да Радзімы, веры ў будучыню, якія сталі гімнам Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі, і праз 100 гадоў не страцілі сваёй актуальнасці. Таму, калі распаўся саюз і новыя дзяржавы перакрэслілі слаўную гісторыю камсамола, мы падхапілі яго сцяг і перадалі сваім дзецям, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Наш здабытак у тым, што толькі мы, няхай у іншым выглядзе, пад іншай назвай, захавалі нашу маладзёжную арганізацыю. Мы былі першыя, хто пайшоў гэтым шляхам. А сёння за намі ідуць і іншыя, і вялікая Расія таксама прыйшла да разумення гэтага».

Ствараючы маладзёжную арганізацыю, у Беларусі нічога не выдумлялі, а ўзялі за аснову сувязь пакаленняў, пераемнасць, гістарычную памяць, заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Задача моладзі, паводле яго слоў, — адстойваць высокія ідэалы сумленнасці і справядлівасці, традыцыйныя духоўныя каштоўнасці ў свеце скептыкаў і цынікаў, у свеце канфліктаў і войнаў, якія няхай і не закранулі беларускую зямлю, але падышлі вельмі блізка да яе межаў.

«Наша з вамі задача — уберагчы гэты кавалачак ад узрушэнняў, бо няма дзе будзе жыць ні нам, ні вам, ні тым больш нашым дзецям», — сказаў Прэзідэнт.

Надзяліць БРСМ уладнымі паўнамоцтвамі

«Мы ў некаторай ступені недастаткова ўвагі ўдзяляем нашаму маладзёжнаму руху. І нам трэба заняцца гэтым пытаннем неадкладна, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Яны (актыў БРСМ. — Заўвага БЕЛТА) павінны ўнесці прапановы, зыходзячы ўжо са свайго, няхай невялікага, вопыту, што мы можам зрабіць і чаго яны хочуць. А мы, улада, павінны адказаць на гэта пытанне законамі, указамі, распараджэннямі, каб надзяліць нейкімі ўладнымі паўнамоцтвамі, мякка кажучы, правамі гэту маладзёжную арганізацыю».

«Вы зрабілі правільны выбар, папоўніўшы рады нашай маладзёжнай арганізацыі. Цяпер вы павінны зрабіць так, каб арганізацыя стала ў добрым сэнсе слова сапраўды баяздольнай, — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да ўдзельнікаў сустрэчы. — Вас шмат, але вы не ўся наша моладзь. І вы павінны стаць цэнтрам прыцяжэння для астатніх равеснікаў і ўсіх дзяцей Беларусі, прыкладам актыўнага, сур’ёзнага ўдзелу ў жыцці краіны, каб за вамі пайшлі астатнія».

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што самае галоўнае на гэтым шляху — адсутнасць усялякага фармалізму. «Не трэба нікога сілай цягнуць у арганізацыю. Гэта будзе нават не столькі важна: у арганізацыі наша моладзь ці не. Галоўнае, каб вы маглі ўплываць на тую моладзь, якая засталася па-за арганізацыяй. А для таго, каб за вамі пайшлі, трэба жыць тым жыццём, якім жыве сёння моладзь. Калі вы адгарадзіліся ад моладзі нейкай непраходнай сцяной, грош вам цана, вы проста загубіце будучае маладзёжнай арганізацыі. Вы павінны рабіць тое, чым жыве моладзь, і быць на паўкроку, на крок наперадзе, каб быць арыенцірам для яе», — адзначыў Прэзідэнт.

У якасці новых напрамкаў дзейнасці Аляксандр Лукашэнка прапанаваў ствараць моладзі рабочыя брыгады, паколькі ў краіне сёння не хапае рабочых рук, ёсць дзе прымяніць свае сілы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы. «Вам будуць рады на нашым новым заводзе «БЕЛДЖЫ», на БелАЗе, на швейных і іншых прадпрыемствах. Гэта будзе ваш уклад ва ўмацаванне эканомікі краіны. Вазьміце шэфства над будаўніцтвам вялікага аб’екта. Назавіце яго «маладзёжным», каб таксама пакінуць свой БАМ у гісторыі ўжо сучаснай Беларусі», — дадаў Прэзідэнт.

Дакладна вызначыцца з роллю саюза моладзі

«Трэба вызначыцца нарэшце з тымі напрамкамі, па якіх будзе працаваць моладзь», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

У якасці прыкладу ён прывёў студатрадаўскі рух: «Гэта цудоўная форма. З пункту гледжання таго, што моладзь, асабліва цяпер, акунаецца ў гэту фізічную працу. І не толькі фізічную. Вучыцца зарабляць першы рубель для сябе. Вось добры напрамак, які ў добрым сэнсе слова манапалізаваны нашым саюзам моладзі».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з’яўляюцца і новыя рухі — валанцёрскія, настаўніцтва, догляд і дапамога хворым і нядужым, ветэранам. «Але трэба вызначыцца і дакладна даць сігнал нашаму грамадству, моладзі, чым вы будзеце займацца. А органам улады — нам трэба, не баючыся, сумленна і шчыра сказаць, якой уладай мы зможам надзяліць сёння моладзь, у чым яны могуць быць памочнікамі дзяржавы, у чым мы іх будзем падтрымліваць. Хоць на ўзроўні закона», — сказаў беларускі лідар.

Справядлівасць павінна ляжаць у аснове ідэалогіі

Кіраўнік дзяржавы раскрыў гэту тэму на прыкладзе нядаўніх сацыялагічных даследаванняў у Расіі, у час якіх людзі на першае месца паставілі пытанні справядлівасці. Гэта пытанне заўсёды ляжала ў аснове палітыкі, праводзімай у сучаснай Беларусі. «Людзі патрабуюць справядлівасці. Вось наша ідэалогія, якой мы павінны прытрымлівацца», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Запатрабаванне на справядлівасць не толькі ў Расіі. У нас заўсёды было», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кропкі будучага росту краіны

 «Нам патрэбны кропкі росту і росту менавіта будучага, — лічыць Прэзідэнт. — Пабудаваць проста завод сёння недастаткова. Свет развіваецца па пэўных напрамках, і тэмпы шалёныя. Нам удалося заняцца тым, што потым, у будучым, будзе вельмі важна, гэта ў тым ліку энергетыка, аднаўляльныя крыніцы энергіі».

Прэзідэнт растлумачыў, што будаўніцтва БелАЭС «пацягне за сабой развіццё ўсёй эканомікі нашай невялікай краіны». Гэты аб’ект у працэсе стварэння быў Усебеларускай маладзёжнай будоўляй, на ім актыўна працавалі студатрады. Цяпер жа трэба падумаць, на якім важным дзяржаўным аб’екце ў далейшым будуць сканцэнтраваны намаганні студэнцкіх атрадаў.

Асобна Аляксандр Лукашэнка спыніўся на важнасці развіцця касмічнай сферы, а таксама будучай лічбавізацыі Беларусі, перспектывах развіцця ІТ-галіны.

2019 год можа быць прысвечаны азеляненню і прыродзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што 2019 год у рэспубліцы, які таксама пройдзе пад знакам Года малой радзімы, можа быць прысвечаны азеляненню і прыродзе.

Адказваючы на пытанні моладзі, кіраўнік дзяржавы зрабіў асаблівы акцэнт на прыродным багацці Беларусі, лясах і балотах, якія называюць «лёгкімі Еўропы». «Я вырас на прыродзе, чалавек з вёскі. Для мяне гэта блізка», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка выказаўся ў падтрымку далейшай работы па азеляненні беларускіх гарадоў і сталіцы не толькі напярэдадні маючых адбыцца Еўрапейскіх гульняў, але і на перспектыву. Гэтаму напрамку будзе ўдзелена дадатковая ўвага і ў рамках Года малой радзімы, пад знакам якога ў Беларусі праходзяць 2018-2020 гады.

Ад прадстаўнікоў моладзі прагучала прапанова ва ўсіх рэгіёнах Беларусі адкрыць паркі сямейных дрэў, дзе людзі маглі б пасадзіць дрэва да нейкай знамянальнай для іх сямейнай падзеі. «Цудоўная ініцыятыва. Абсалютна падтрымліваю. Чалавек прыйдзе і па плане, які будзе ў парку, пасадзіць сваё дрэўца», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падтрымаў яшчэ адну прапанову — у наступным годзе правесці рэспубліканскі форум вясковай моладзі. Такое мерапрыемства ўжо добра зарэкамендавала сябе на рэгіянальным узроўні ў Мінскай вобласці. Аляксандр Лукашэнка таксама паабяцаў наведаць гэту падзею, калі паступіць такое запрашэнне.

Папулярызаваць дзяржаўную сімволіку

Прадстаўнікі БРСМ у час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам вылучалі шмат прапаноў, і адна з іх датычылася больш шырокай папулярызацыі дзяржаўнай сімволікі краіны.

У прыватнасці, удзельніца сустрэчы Настасся Лапко расказала аб тым, што ў час узыходжання на самыя высокія горы Еўропы і Афрыкі, Эльбрус і Кіліманджара яны з мужам з гонарам устанавілі там дзяржаўны сцяг Беларусі. Прадстаўнік БРСМ прапанавала больш шырока папулярызаваць сімволіку краіны. На яе думку, беларускі сцяг павінен быць у кожнай сям’і, і прапанавала зрабіць пры будучым перапісе насельніцтва такі падарунак у кожны дом.

Кіраўніку дзяржавы спадабалася такая прапанова: «Гэта добрая ідэя, мы не проста падумаем, а рэалізуем яе».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ — сучасным прадаўжальнікам традыцый УЛКСМ — прайшла 29 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика