З любоўю да землякоў . 21.by

З любоўю да землякоў

06.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Есоулова

Есоулова

Эл. почта Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

У Маладзечанскім Палацы культуры адкрылася выстава найлепшага фотакарэспандэнта Міншчыны (па версіі штогадовага абласнога конкурсу сярод СМІ) Святланы Курэйчык.

На наша шчасце, гэты фотамайстра працуе ў «Мінскай праўдзе». А такая знакавая падзея, як персанальная выстава, дакладней, яе адкрыццё, зусім невыпадкова супала з Днём газеты. Ужо 68-гадовая, але па-ранейшаму маладая і таленавітая, часам крыху гарэзлівая, «Мінская праўда» прыехала да сваіх маладзечанскіх чытачоў – каб пазнаёміцца бліжэй, пагаварыць пра самае важнае і абмеркаваць набалелае, падзяліцца радасным.

Вось якраз адкрыццё выставы Святланы Курэйчык і стала тым самым адметным упрыгожваннем пахмурнага лістападаўскага дня, па якім смылела душа, і натхнёным фіналам Дня нашай газеты ў слаўным горадзе Маладзечне.
На выставе Святлана прэзентуе частку творчага багажу, што яна здабыла дзякуючы працы ў газеце, – больш за тры дзясяткі работ. Найперш прыцягваюць увагу партрэты землякоў. Гледзячы на фотаздымкі, часам цяжка адарвацца ад пранікнёнага позірку старэнькай жанчыны альбо заварожваючай усмешкі маладога кіраўніка гаспадаркі ці паблажлівага погляду знакамітага доктара. Быццам не мы, а яны глядзяць на нас так глыбока і задуменна, што міжволі азіраешся вакол: ці только ты 

адзін пад такой увагай? Надзвычайнае ўражанне! 
Наша таленавітая калега пачула шмат цёплых слоў на адкрыцці выставы і, здаецца, сама не чакала, што ейныя «сціплыя высілкі выклічуць такую ўвагу і высокую ацэнку». Святлана прызналася, што стараецца ісці па жыцці з любоўю – да людзей і прыроды, да сваёй працы. Гэта дапамагае і натхняе злавіць фотааб’ектывам тое самае імгненне, калі сапраўды хочацца, каб яно спынілася...

У імпрэзе прынялі ўдзел начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Шпілеўская; начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна Хмель; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла Канановіч; заслужаны дзеяч культуры Беларусі, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.-К. Агінскага Рыгор Сарока; дырэктар Палаца культуры г. Маладзечна Святлана Сарока. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечанскім Палацы культуры адкрылася выстава найлепшага фотакарэспандэнта Міншчыны (па версіі штогадовага абласнога конкурсу сярод СМІ) Святланы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика