У межах акцыі “За бяспеку — разам” наш карэспандэнт прыняў удзел у прафілактычным рэйдзе. 21.by

У межах акцыі “За бяспеку — разам” наш карэспандэнт прыняў удзел у прафілактычным рэйдзе

08.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_9323У нашым раёне працягваецца акцыя “За бяспеку — разам”. Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць праверку жылога фонду адзінокіх і адзінокапражываючых пенсіянераў і інвалідаў, асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, а таксама сем’яў, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Прафілактычныя рэйды праходзяць сумесна з прадстаўнікамі РАУС, ТЦСАН, членамі камісіі па справах непаўналетніх і іншымі зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі.

У адзін з чарговых прафілактычных рэйдаў разам са старшым інспектарам інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Віктарам Кужалем і спецыялістам ТЦСАН Наталляй Буйка накіраваўся і наш карэспандэнт. Праверка ў той дзень праходзіла па домаўладаннях грамадзян пажылога ўзросту, якія пражываюць у гарадскім пасёлку.

На дварэ — сярэдзіна лістапада, слупок тэрмометра з кожным днём апускаецца ніжэй. Гэта перыяд, калі небяспека ўзгаранняў жылых і гаспадарчых пабудоў ад няспраўнага пячнога ацяплення рэзка ўзрастае. У гэтым мы асабіста ўпэўніліся, калі завіталі ў дом да грамадзяніна К. Але ці можна наогул назваць гэта домам? Ва ўсіх пакоях раскіданы кучы бруднага адзення, рэшткі разламанай мэблі. У аконныя праёмы, у якіх адсутнічае шкло, засунуты анучы. Электрычнага святла і падлогі ў доме няма. Цагляная пліта ў няспраўным стане, дыміць, існуе пагроза ўзгарання. Гаспадару ўручана адпаведнае прадпісанне, указаны тэрміны на навядзенне належнага парадку.

Нічым не лепш выглядае і дом грамадзяніна З. і звонку, і знутры. З-за бруду, антысанітарыі туды і трапіць было цяжка. Нягледзячы на жахлівыя ўмовы, тут пражывае мужчына. У зімовы перыяд да яго далучаюцца яшчэ двое пенсіянераў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Маўляў, утраіх значна весялей бавіць свой час. Па гэтай прычыне ён і адмаўляецца ад пераезду ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання састарэлых грамадзян і інвалідаў у вёсцы Дзікева.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны, калі навокал панавалі галеча, голад і разруха, людзі былі вымушаны жыць у зямлянках. Цяпер на двары 21-е стагоддзе, але, як высветлілася, і ў наш час можна знайсці людзей, якія сваім месцам пражывання абралі гаспадарчыя пабудовы накшталт зямлянак. “Цёпла, добра і ўтульна” адчувае сябе ў такім жытле шаркаўчанін, грамадзянін Ч. Ён, “гасцінна” адчыніўшы дзверы ў свой дом, запрасіў туды прайсці правяраючых групы. А іх, дарэчы, убачаным інтэр’ерам ужо і не здзівіш: электрычнасці няма, падлогі няма, а навокал суцэльная антысанітарыя.

Зусім супрацьлеглы лад жыцця ў грамадзянкі Л. Жанчыне 89 гадоў, пражывае яна адна. Нягледзячы на такі паважаны ўзрост, бабуля ў чысціні і парадку трымае свой дом. У спраўным стане тут і пячное ацяпленне. Безумоўна, гэта добры прыклад для іншых.

Як паведаміў нам інспектар РАНС Віктар Кужэль, аналагічныя рэйды будуць працягвацца і надалей. Дарэчы, у лістападзе праводзіцца месячнік прафілактыкі правапарушэнняў. Галоўнае, каб прафілактычная работа прынесла свой станоўчы вынік.

Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_9312 IMG_9318 IMG_9320 IMG_9321 IMG_9322 IMG_9327 IMG_9328 IMG_9329 IMG_9330 IMG_9331 IMG_9332 IMG_9333 IMG_9338 IMG_9339 IMG_9340 IMG_9341 IMG_9342 IMG_9348

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика