Ганаровае званне «Праведнікі народаў свету» ад Дзяржавы Ізраіль атрымалі родныя сям’і Кузьміных з в. Машкіна Заронаўскага сельсавета Віцебскага раёна. 21.by

Ганаровае званне «Праведнікі народаў свету» ад Дзяржавы Ізраіль атрымалі родныя сям’і Кузьміных з в. Машкіна Заронаўскага сельсавета Віцебскага раёна

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэма Халакоста з болем праходзіць  па шмат якіх краінах свету, дзе нацысцкія захопнікі знішчалі людзей па прыналежнасці да пэўнай нацыі.   

На здымку: на вечары памяці ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі

На здымку: на вечары памяці ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі

У  кастрычніку паўсюдна ладзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя памяці  Мінскага гета, дзе загінула сто тысяч яўрэяў. У сталічнай філармоніі  прайшоў вечар памяці, прысвечаны 75-годдзю знішчэння гета. На ім прысутнічалі родныя сям’і Кузьміных з в. Машкіна Заронаўскага сельсавета. Ганаровае званне «Праведнікі народаў свету» ад Дзяржавы Ізраіль атрымалі  чацвёра  з гэтай сям’і. Ім уручаны медаль і грамата. Зазначу, што такога звання ўдастоены ў гэтым годзе толькі дзве сям’і з Беларусі.

На здымку:  ганаровы медаль

На здымку: ганаровы медаль

Герояў здзейсненага ў гады Вялікай Айчыннай вайны  подзвігу  ўжо даўно няма ў жывых. Іх унукі і праўнукі атрымалі  ўзнагароды  з рук міністра іміграцыі і інтэграцыі Ізраіля  Софы Ландвер.  У грамаце напісана, што на пасяджэнні спецыяльнай камісіі, створанай пры нацыянальным інстытуце памяці катастрофы і гераізму Яд-Вашам, ад 4 снежня 2017 года на аснове пададзеных сведчанняў вырашана ўдастоіць Назара і Ганну Кузьміных, а таксама іх дзяцей Аксану і Фёдара, якія ў гады фашысцкай акупацыі рызыкавалі сваім жыццём дзеля выратавання праследуемых яўрэяў, звання «Праведнікі свету». Іх імёны будуць высечаны на сцяне Гонару на алеі праведнікаў Яд-Вашам.

Пра гісторыю выратавання яўрэйскага хлопчыка Лейбы Верабейчыка пісала  раённая газета. Заронаўскі музей ганарыцца, што наша  даследчая праца прынесла такі вынік.

Людміла Нікіціна, краязнаўца

 
 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика