У межах акцыі «Чысты лес» кіраўскія школьнікі папрацавалі на ўчастку лесу ў Любоніцкім лясніцтве. 21.by

У межах акцыі «Чысты лес» кіраўскія школьнікі папрацавалі на ўчастку лесу ў Любоніцкім лясніцтве

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У межах абласной акцыі «Чысты лес-2018» вучні 6 «А» і 7 «А» класаў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага ў перыяд восеньскіх канікул адправіліся ў Любонічы.

Гасцінна сустрэла нас ляснічы Н.А.Урбан, якая паказала фронт работы, растлумачыла, што і як рабіць.
Як нам расказала класны кіраўнік 6 «А» класа Надзея Комар, рабяты па-гаспадарску прыбралі смецце на ўказаным участку лесу, добраўпарадкавалі мурашнік, які знаходзіўся побач. Яны працавалі актыўна, з агеньчыкам, разумеючы, што прыносяць карысць прыродзе, дапамагаюць зрабіць свет больш прыгожым.
Пасля праведзенай работы ў спецыяльна адведзеным месцы мы развялі вогнішча па ўсіх правілах, каб не нашкодзіць навакольнаму свету, пасмажылі сасіскі, папілі цёплай гарбаты. Потым прыбралі за сабой усё смецце, затушылі вогнішча і яшчэ раз успомнілі правілы паводзінаў у лесе.
У гэты дзень мы наведалі этнаграфічны музей у Доме культуры. Яго гаспадыня М.І.Салановіч з захапленнем расказала нам аб экспанатах музея, адказала на нашы пытанні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах абласной акцыі «Чысты лес-2018» вучні 6 «А» і 7 «А» класаў СШ №2 імя К.П.Арлоўскага ў перыяд восеньскіх канікул адправіліся ў Любонічы. Гасцінна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика