Как достучаться до СОПовских семей, или Какие вопросы рассмотрены на последнем заседании комисси по делам несовершеннолетних?. 21.by

Как достучаться до СОПовских семей, или Какие вопросы рассмотрены на последнем заседании комисси по делам несовершеннолетних?

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хлопчык прыціскаецца да матулі. Невялікі, пачатковец. А ўжо на камісіі па справах непаўналетніх. Адчувае ён сябе тут не так упэўнена, як на цэнтральнай плошчы, дзе крыўдзіў малога за тое, што не хацеў з ім гуляць. І ўсё ж, набраўшыся смеласці, выразна вымаўляе, што свае паводзіны асэнсаваў. Старшыня камісіі А.В.Пашковіч прапаноўвае маці звярнуцца да псіхолага, тлумачыць, што калі не адкарэкціраваць паводзіны сына зараз, то потым проста будзе позна. І чуе падзяку за прапанову, якой яна абавязкова скарыстаецца.

На жаль, гэта быў адзіны прыклад, калі на пасяджэнні прагучалі словы ўдзячнасці. У астатніх выпадках не ўпэўнена, ці ўсвядомілі матулі з “сопаўскіх” сямей, што імкнуліся данесці да іх намеснік старшыні камісіі Г.М.Фокіна і іншыя члены, дырэктар школы, участковы. Хаця папярэджанне было недвухсэнсоўным. Калі не ўладкуецца на працу, а ад трох прапаноў цэнтра па занятасці насельніцтва жанчына адмовілася, то сына заберуць, і зусім не факт, што апекуном будзе бабуля. Другая сям’я, дзе бацькі працуюць, дзеці сытыя і добра апранутыя, трапіла ў спіс сацыяльна небяспечных, бо рэзка пагоршылася паспяховасць аднаго з дзяцей. Здольны хлопец зусім не рыхтуецца, прадастаўлены сам сабе, а маці на кантакт з настаўнікамі і іншымі суб’ектамі прафілактыкі ідзе неахвотна, часцей за ўсё проста не пускае на ганак.

Як дастукацца да падобных сямей, якіх у раёне 38? Як растлумачыць, што ўсё робіцца толькі дзеля іх? Што нікому не патрэбны ні рост правапарушэнняў непаўналетнімі, ні павелічэнне колькасці сірот пры жывых бацьках. І што ёсць абавязак – ведаць, чым жывуць іх дзеці, клапаціцца пра іх годныя ўмовы.

Сацыяльны педагог і дырэктар Ушацкай школы сваіх вучняў ведаюць выдатна. Аб чым сведчыла і справаздача “Аб эфектыўнасці работы ва ўзаемадзейнасці з іншымі суб’ектамі прафілактыкі”. “У нас 24 сям’і знаходзяцца на ўліку, адны трапілі ў сацыяльна небяспечнае становішча за неналежнае выкананне абавязкаў бацькамі, другія – з-за здзейсненыя дзецьмі правапарушэнні, – тлумачыў В.І.Клімашэўскі, пацвярджаючы словы прыкладамі. – Была летась групоўка, у якой адзін лідар падбіваў няўстойлівых на благія ўчынкі. Разлучылі, зусім іншыя дзеці сталі”.

Пра парадкі ў доме, мікраклімат у сем’ях, не гаворачы пра паспяховасць дзяцей, выдатна ведаў і Віталь Іосіфавіч, і сацыяльны педагог Т.А.Крывапушчанка, і, канечне, класныя кіраўнікі. Карпатлівая, можна сказаць штодзённая работа з такімі дзецьмі і бацькамі, канечне, прыносіць плён. За мінулы год з уліку знята 8 сямей, чатыры дзіцяці вернуты ў біялагічныя сем’і. Аднак дзве трапілі на яго паўторна на працягу года, назіраецца рост правапарушэнняў сярод вучняў. Справа перавыхавання настолькі тонкая, што спасылацца толькі на лічбы было б зусім няправільна. Прывяду прыклад: адна з сямей, дзеці якой вучацца ва Ушацкай школе, трапляла на ўлік “сопаўскіх” па чатырох розных прычынах.

Аднак на адным лічбавым паказчыку намеснік А.В.Пашковіч усё ж акцэнтавала ўвагу пры заслухоўванні справаздачы Ушацкай школы – на тэрміне знаходжання сямей у сацыяльна небяспечным становішчы. Працяглы, больш года – сам за сябе гаворыць пра неэфектыўнасць прымаемых мер. “Хадайнічалі аб працаўладкаванні маці, аб аказанні адраснай дапамогі сям’і. Аб накіраванні абаіх бацькоў да нарколага. Дзень-два спакой і лад. А потым зноў. З работы жанчына звольнена за ўхіленне ад абавязкаў і няяўку. Зноў выклікі суседзямі міліцыі з прычыны сямейных скандалаў”.

Нерадзівым бацькам дапамагаюць ва ўсім. Іх уладкоўваюць на рабочае месца, ад якога не адмовіўся б нармальны сумленны чалавек. Накіроўваюць на кансультацыю да ўрача, уладкоўваюць быт. Ім пакідаюць не адзін, не два і нават не тры шансы… А вынік, на жаль, часта той жа. І самая распаўсюджаная прычына – гэта, канечне, злоўжыванне спіртнымі напіткамі.

Таму і прагучала на камісіі даволі жорсткая выснова. Калі бацькі жадаюць выхоўваць сваіх дзяцей, то абавязкова выканаюць пастаўленыя ўмовы. Калі яны не чуюць, то і няма сэнсу даваць працяглы час. А вось канкрэтныя парады яны атрымлівалі тут жа, паколькі членамі камісіі з’яўляюцца і супрацоўнікі цэнтра па занятасці, і медыкі, і юрысты. Намеснік галоўнага ўрача Н.В.Дрозд, напрыклад, развеяла чуткі жанчыны, што пры звяртанні да нарколага яе абавязкова паставяць на ўлік. “Не бярыце талончык, прыдзіце з 15 да 17, калі ў паліклініцы мала людзей і вы проста атрымаеце парады ўрача”. І выканае адну з умоў камісіі па справах непаўналетніх. Калі ж неабходна будзе кадзіраванне, значыць трэба свядома пайсці і на гэты крок. Здаецца, не самая вялікая ахвяра, калі размова ідзе пра дзяцей.

Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлопчык прыціскаецца да матулі. Невялікі, пачатковец. А ўжо на камісіі па справах непаўналетніх. Адчувае ён сябе тут не так упэўнена, як на цэнтральнай плошчы, дзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика