Каштоўнасці – самыя зямныя. 21.by

Каштоўнасці – самыя зямныя

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У жанчын прысталічча – новы лідар. Старшынёй Мінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын абрана Юлія Бялянкіна, старшыня раённага Савета дэпутатаў. Такое рашэнне прынята на справаздачна-выбарнай канферэнцыі раённай арганізацыі БСЖ ў панядзелак. За Юлію Бялянкіну прагаласавалі ўсе дэлегаты канферэнцыі.

Так сталася, што ў такім няпростым рэгіёне, як прысталічны, раённая арганізацыя БСЖ даволі працяглы час заставалася без лідара. Таму абранне новай старшыні ўсе ўспрынялі з энтузіязмам і радасцю. Старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСЖ Святлана Сарока, што прысутнічала на канферэнцыі, першай цёпла павіншавала Юлію Іванаўну. Святлана Сарока адзначыла: новая старшыня павінна стаць ініцыятарам многіх добрых спраў і перамен. 

– Юлія Іванаўна зусім нядаўна ўзначаліла няпросты накірунак працы, яна была абрана старшынёй Мінскага раённага Савета дэпутатаў. Яе ведаюць, звяртаюцца па дапамогу. Разам з надзейнай групай падтрымкі новаму лідару ўсё ўдасца, – спадзяецца Святлана Сарока.

Нераўнадушны чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Менавіта такімі словамі характарызавала Юлію Бялянкіну дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Курсевіч. Валянціна Вацлаваўна пажадала новай старшыні поспехаў у грамадскай дзейнасці.

Прыкласці максімум намаганняў, каб даць кожнаму дзіцяці ў прысталіччы радаснае і шчаслівае дзяцінства, нажадаў старшыня Мінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Мякіннік.

Юлія Бялянкіна падзякавала за аказаны давер. І адзначыла, што трэба працягваць традыцыі, якія былі закладзены папярэднімі кіраўнікамі, але не варта забываць і пра новыя напрамкі. А мэты, па словах новай старшыні, у Мінскай раённай арганізацыі БСЖ зямныя: умацаванне сямейных каштоўнасцей і станоўчага іміджу сям’і, культурных традыцый, захаванне здароўя жанчын і павышэнне іх статусу ў грамадстве, іх актыўнае далучэнне да ўпраўлення справамі дзяржавы, арганізацыя вольнага часу.

– Каштоўнасці ва ўсіх жанчын адны і тыя ж, – адзначыла старшыня Мінскай раённай арганізацыі БСЖ Юлія Бялянкіна. – Гэта мір, дабрабыт, моцная сям’я, упэўненасць у шчаслівай будучыні сваіх дзяцей. Менавіта дзеля гэтага мы і будзем працаваць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жанчын прысталічча – новы лідар. Старшынёй Мінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын абрана Юлія Бялянкіна, старшыня раённага Савета дэпутатаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика