Спортсменка, умница, красавица! Всё это – про юрисконсульта отдела по образованию Александру Стукалову. 21.by

Спортсменка, умница, красавица! Всё это – про юрисконсульта отдела по образованию Александру Стукалову

09.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыгажуня, разумніца, спартсменка

Усе гэтыя словы – аб Аляксандры Стукалавай, юрысконсульце аддзела па адукацыі райвыканкама. На Ушаччыну ўраджэнка Віцебска прыехала тры гады таму па размеркаванні і настолькі закахалася ў наш край, што пасля вызначанай адпрацоўкі вырашыла тут застацца.

– Ушачы – цудоўны населены пункт. Людзі тут шчырыя і спагадлівыя. А пра багатую гісторыю і традыцыі нават гаварыць не даводзіцца. Упэўнена, што мне вельмі пашанцавала! – кажа Саша.

У тым, што А.Стукалаву чакае поспех, яе блізкія і знаёмыя ніколі не сумняваліся. Яшчэ ў раннім дзяцінстве дзяўчына праяўляла добрыя разумовыя здольнасці, мела выдатную памяць. У школьныя гады ва ўсім імкнулася да дасканаласці – ахвотна “грызла” граніт навукі, наведвала шматлікія факультатывы, займалася маляваннем – атрымала па выніках навучання залаты медаль. У ВДУ імя П.М.Машэрава выбрала юрыдычную спецыяльнасць, конкурс на якую быў дастаткова высокім, і зноў пачала шлях да пастаўленай мэты – на гэты раз да дыплома з адзнакай.

– Я прывыкла быць лідарам, і шкадаваць сябе – не ў маіх правілах, – прызнаецца Саша. – Так, неяк прыйшла з сяброўкай за кампанію ў трэнажорную залу і зразумела: трэба займацца! Было цяжка, не хапала часу – але на першых парах прымушала сябе гэта рабіць. А ўжо праз паўгода не ўяўляла свайго жыцця без гантэляў, бегавой дарожкі, фітмяча… Зрэшты, калі ехала ва Ушачы, думала найперш не пра жыллё, не пра зносіны ў новым калектыве – галоўнае, каб была трэнажорная зала! І яна, на шчасце, тут аказалася. Адкрыццё ж сучаснага фізкультурна-аздараўленчага комплексу ўвогуле стала для мяне найлепшым падарункам.

Як рыба ў вадзе адчувае сябе А.Стукалава ў юрыспрудэнцыі. Штодня мае справу з вялізным стосам дакументаў: аб заключэнні дагавораў, рэарганізацыі ці ліквідацыі ўстаноў адукацыі і іншыя. Памылкі ў такой рабоце недапушчальныя, таму амбіцыйная Аляксандра заўсёды ўважліва, прыдзірліва да самой сябе ўсё пераправярае.

– Молада – зусім не значыць, што зелена, – даведаўшыся пра наш намер напісаць артыкул пра А.Стукалаву, зазначыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Н.В.Стрыжонак. – Гэта вельмі адказны спецыяліст, у руках якога любая справа ладзіцца. Адзінае, чаго баюся, – каб не пераманілі Сашу кіраўнікі іншых арганізацый, каб не захацелася ёй вярнуцца ў родны Віцебск.

Між тым, і на Ушаччыне дзяўчына з гарадскімі каранямі адчувае сябе цалкам камфортна. Вольны ад работы час праводзіць у трэнажорнай зале ці з сябрамі на прыродзе, увечары любіць пачытаць, паглядзець фільмы. Не так даўно яна прымала ўдзел у абласным турыстычным злёце педагагічных работнікаў, патрыятычным марафоне “Цягнік Памяці”, раённым конкурсе прыгажосці “Міс-Лета-2018” (у апошнім, нагадаем, стала пераможцай).

– Не разумею тых, хто без усялякіх перспектыў, дзеля пустых амбіцый імкнецца ў горад, – разважліва зазначае А.Стукалава. – Асабіста я ўпэўнілася, што на Ушаччыне, у ціхім і прыгожым краі, ёсць усё неабходнае, каб рэалізаваць сябе, быць запатрабаваным, шчаслівым.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыгажуня, разумніца, спартсменка Усе гэтыя словы – аб Аляксандры Стукалавай, юрысконсульце аддзела па адукацыі райвыканкама. На Ушаччыну ўраджэнка Віцебска...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика