Жители деревни Завечелье устраивают несанкционированные свалки. 21.by

Жители деревни Завечелье устраивают несанкционированные свалки

Размер текста:
A
A
A

“У нашай вёсцы засталося ўсяго дзевяць жылых дамоў. Ці магчыма заключыць дагавор з камунальнай службай на ўстаноўку кантэйнераў для вывазу смецця?” – гадзіна, адведзеная на “прамую тэлефонную лінію” з дырэктарам УП ЖКГ Ушацкага раёна, скончылася, але пытанне жыхара Садкоў Вялікадолецкага сельсавета Аляксандра Пятровіча Пасканенкава мы перадалі спецыялістам камунальнай службы. Гаспадар хоча ўтылізаваць адходы на законных падставах. І нягледзячы на тое, што на сённяшні дзень нарматыў абслугоўвання складае 1 кантэйнер на 10 домаўладанняў, чалавек гатовы плаціць і ўстанавіць кантэйнер у населеным пункце нават у тым выпадку, калі аднавяскоўцы не падтрымаюць яго памкненні – за свой кошт! Але ёсць у нашым раёне вёскі, дзе людзі, па іх меркаванні, не смецяць гадамі і не абцяжараны падобнымі праблемамі.

На адной з апошніх вытворчых нарад у старшыні райвыканкама была агучана праблема – прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі нясе значныя выдаткі на ўтрыманне вясковых міні-палігонаў, таму іх колькасць паступова скарачаецца. Для таго, каб жыхары раёна не адчулі нязручнасці, камунгас прапануе ім кантэйнернае абслугоўванне. Вось толькі далёка не ўсе вяскоўцы згодны карыстацца гэтымі паслугамі, кошт якіх, дарэчы, сімвалічны.

Міні-палігона ля Завячэлля няма ўжо больш 10 гадоў. Камунгас неаднаразова спрабаваў заключыць з грамадзянамі дагаворы на вываз адходаў, але, па словах саміх завячэльцаў, смецця ў працэсе жыццядзейнасці, у адрозненне ад тых жа жыхароў Садкоў, яны не пакідаюць: “Раслінныя рэшткі і пластык спальваем, шкло здаём”. У гэта верылася з цяжкасцю, таму ў панядзелак разам з начальнікам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя М.А.Шуком мы накіраваліся ў Завячэлле, каб засведчыць унікальны вопыт, пра які, напэўна, мараць у многіх развітых краінах.

Аднак апалае лісце і пажоўклая трава спрасцілі задачу пошуку і адначасова ўмацавалі ўпэўненасць у тым, што чалавецтва яшчэ не выйшла на безадходны ўзровень існавання, а вопыт завячэльцаў наўрад ці варты пераймання. Першы сметнік знайшоўся адразу на ўездзе ў вёску насупраць дамоў №1 і 2 па вуліцы Лугавая – пластыкавыя пакеты, бутэлькі і бытавая тэхніка, якая адслужыла свой век, зусім не ўпрыгожвалі наваколле. Праехаўшы па не вельмі працяглым вясковым гасцінцы, убачылі яшчэ некалькі міні-сметнікаў, а “дастойным” завяршэннем стаў стыхійны пункт складзіравання адходаў у канцы вуліцы. Не лепшым быў санітарны стан і на Цэнтральнай, Кальцавой – смецце выкідаецца нават непадалёк ад калодзежа, з якога вяскоўцы не грэбуюць браць ваду, аб чым сведчыць натаптаная да студні сцежка.

Як бачна, звалкі знайшліся, бо аказаліся зусім не невідзімкамі. Наўрад ці ўсе жыхары вёскі з задавальненнем завальваюць наваколле адходамі – падаецца, што работа наконт заключэння дагавораў на ўстаноўку кантэйнераў праводзілася з насельніцтвам недастаткова. У тым ліку і з боку сельвыканкама, старшыня якога мае ўсе паўнамоцтвы караць вяскоўцаў за несанкцыянаваныя міні-палігоны, на падставе парушэнняў Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў складаць на нядобрасумленных грамадзян пратаколы. Інакш санкцыі за неналежную арганізацыю работ па ўтылізацыі адходаў з боку прыродаахоўнай службы будуць прыменены да саміх мясцовых улад.

Дзмітрый Раманоўскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“У нашай вёсцы засталося ўсяго дзевяць жылых дамоў. Ці магчыма заключыць дагавор з камунальнай службай на ўстаноўку кантэйнераў для вывазу смецця?” – гадзіна,...
 
 
 


Архив (Разное)

21.by в социальных сетях


© 2004-2018 21.by
Яндекс.Метрика