Адзінокім прадастаўляецца... сям’я. Новыя формы сацыяльнага абслугоўвання прыжываюцца на Шчучыншчыне. 21.by

Адзінокім прадастаўляецца... сям’я. Новыя формы сацыяльнага абслугоўвання прыжываюцца на Шчучыншчыне

11.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сабраўшыся на лавачцы ля аднаго з дамоў, пенсіянеры гутарылі пра жыццё-быццё. Зайшла размова і пра тое, як будуць зімаваць. Адна з жанчын не хавала задаволенасці: хата дабротная, дроў купіла, дзеці непадалёку... Другой бабулі зімаваць складаней: адзіны сын далекавата жыве, працуе, часта да маці не наездзіцца. Але ў вёсцы пляменніца з сям’ёй – калі што, дапаможа, пераканана жанчына. Цяжэй іх 83-гадоваму суседу, непакояцца кабеты. Пражыў бабылём, застаўся адзін-адзінюткі, ногі хворыя. Блізкай радні няма, а далёкай – не да яго. “А з нас, суседак, якая яму помач – самі з палачкамі ходзім”, – разводзіць рукамі адна з кабет.

Пераказваю гэтыя дыялогі дырэктару ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна” Святлане Уладзіміраўне Шанчук, з якой вядзём размову пра перыметр бяспекі, што выстройваюць органы ўлады і іншыя суб’екты прафілактыкі, каб адзінокія пажылыя людзі, а іх у нашым раёне 1190, былі ў цяпле, бяспецы, дагледжаны. У перыяд халадоў таксама асаблівая ўвага да 2523 жыхароў раёна, старэйшых за 80 год, падкрэслівае субяседніца.
– Святлана Уладзіміраўна, які дах над галавой сёння прапануе адзінокім пажылым людзям сацыяльная служба раёна?
– У раёне ёсць стацыянарныя ўстановы, дзе іх забяспечаны камфортны быт і належны догляд. Гэта Васілішкаўская бальніца сястрынскага догляду, аддзяленне сястрынскага догляду Жалудоцкай гарбальніцы, каталіцкая манаская абшчына сясцёр Маці Міласэрнасці ў Каменцы – сёлета ў гэтыя ўстановы былі накіраваны 33 чалавекі, аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых і інвалідаў у г.п. Астрына, дзе 25 насельнікаў, 8 з якіх перабраліся сюды ў гэтым годзе, а таксама дамы-інтэрнаты агульнага тыпу на тэрыторыі вобласці. Падчас моцных маразоў падключаем установы аховы здароўя. У стацыянарныя ўстановы грамадзяне размяшчаюцца па іх жаданні.
– Не сакрэт, сталыя людзі неахвотна згаджаюцца перасяляцца з уласных дамоў і кватэр, як яны кажуць, у казённыя сцены...
– Не заўсёды гэта і рабіць трэба. Можна даверыць клопат аб сабе сацыяльным работнікам, людзям, што ажыццяўляюць догляд на ўмовах выплаты дапамогі, сёстрам міласэрнасці раённай суполкі Чырвонага Крыжа, якія аказваюць паслугі ў рамках выканання дзяржаўнага сацыяльнага заказу. Многія пажылыя вяскоўцы і гараджане сустракаюць восень жыцця на сваіх нагах, могуць сябе самі абслужыць. Найбольш іх даймае адзінота. Для такой катэгорыі ёсць новыя формы сацыяльнай работы. Напрыклад, дом сумеснага самастойнага пражывання. Так, чацвёра жанчын сабраліся пад адным дахам у Каменцы (дом з усімі выгодамі, у кожнай – свой пакой): вядуць сумесную гаспадарку, разам харчуюцца, бавяць час. У дапамогу ім – сацыяльны работнік.
Шасцёра пажылых жыхароў раёна сталі членамі прыёмных сямей. Такія сацыяльныя ячэйкі ёсць у Шчучыне, аграгарадках Тур’я, Ракавічы, Новы Двор, вёсках Патока і Казінцы. Знайшліся спагадлівыя грамадзяне, якія прынялі ў свой дом, пад сваю апеку, акружылі клопатам чужых людзей. А ў Патоцы пенсіянеры, муж і жонка, узялі да сябе адзінокую далёкую сваячку. 
У лістападзе, мяркуем, у раёне з’явіцца падобная на прыёмную сям’ю і ўсё ж новая форма жыццеўладкавання – замяшчальная сям’я. Яна ствараецца на аснове рашэння органаў раённай улады і дагавора паміж бакамі. У гэтым выпадку паўналетні непрацаздольны грамадзянін – інвалід 1 ці 2 групы, чалавек, старэйшы за 70 год, сумесна пражывае і вядзе агульную гаспадарку з іншай фізічнай асобай.
Запатрабаваная форма сацыяльнага клопату – гасцявая сям’я. Такіх 5, найбольш у Астрынскім сельсавеце, дзе пажылыя знаходзяцца пад наглядам чужых спагадлівых людзей часова – да 8 месяцаў. Гасцявая сям’я абавязкова пад кантролем нашай службы. Вынік такога прабывання вельмі добры. Быў выпадак, госць з сівізною ў валасах, аднавіўшы сілы і паправіўшы здароўе, вярнуўся дамоў і ў наступны сезон без праблем пражываў самастойна. Адзін з падапечных настолькі акрэп, што свае кастылі ў бок адставіў...
“Да дзяцей у горад не хачу, зачыняць на пятым паверсе і сядзі!” – запярэчыла жанчына ў гадах, калі мы завялі размову пра тое, што добра было б ёй правесці зіму з блізкімі. Затое пагадзілася на час халадоў перасяліцца да сваёй аднавяскоўкі-сяброўкі. Так утварыўся ў раёне адзін з двух дамоў зімоўкі. Дарэчы, і гаспадыня жылля, і яе госця знаходзяцца на надомным абслугоўванні ў ТЦСАН. Хутка ў раёне з’явіцца новы дом зімоўкі: жаданне перачакаць халады разам выказалі дзве жыхаркі суседніх вёсак.
Між іншым, такім чынам могуць арганізаваць сваё пражыванне не толькі адзінокія вяскоўцы і гараджане, нямоглыя і інваліды, але і бабулі-дзядулі, што жывуць адны (такіх у раёне каля 8 тысяч), а іх дзеці ды ўнукі не маюць магчымасці праведваць часта.
– Святлана Уладзіміраўна, ці ведаюць жыхары раёна пра названыя Вамі формы жыццеўладкавання і магчымасць такім чынам “прагнаць” сваё адзіноцтва?
– Аб усіх формах сацыяльнай работы – традыцыйных і новых – мы абавязкова расказваем падчас візітаў сацыяльных работнікаў, членаў аглядных камісій, іншых суб’ектаў прафілактыкі, інфармуем праз старастаў вёсак. З улікам канкрэтнай жыццёвай сітуацыі чалавека, стану яго здароўя і бытавых умоў раім, настойліва рэкамендуем, як паступіць, каб адвесці ад жылля і гаспадара небяспеку ў розных яе праявах. Абавязкова пакідаем нумары тэлефонаў экстранных службаў, а таксама “гарачай лініі” ТЦСАН – 29600. Калі ж, да прыкладу, бачым, што ў доме пражываць небяспечна – парушаны правілы пажарнай, газавай, электрабяспекі, адпраўляем пісьмы дзецям, каб выправілі недахопы ці забралі бацькоў да сябе. Не рэагуюць – звяртаемся ў органы пракуратуры, якія патрабуюць ад няўважлівых, забыўчывых дачок і сыноў выканання норм закона па ўтрыманні сваіх бацькоў. Здараецца, спакой пажылых матуль ці татаў па восені жыцця парушаюць іх вялікаўзроставыя віці, сашы, машы, якія не працуюць, п’юць... Такі сямейны недабрабыт найперш “лечаць” супрацоўнікі РАУС. Дарэчы, толькі за мінулы тыдзень праваахоўнікі накіравалі ў наш адрас 13 інфармацый пра сямейныя “пажары”. А значыць, пры неабходнасці падключацца да работы псіхолаг ТЦСАН і суб’екты прафілактыкі сельсаветаў. Пастараемся зрабіць усё, каб пажылыя людзі не адчувалі сябе пакінутымі і не патрапілі ў бяду.
Гутарыла Таццяна ПАЛУБЯТКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сабраўшыся на лавачцы ля аднаго з дамоў, пенсіянеры гутарылі пра жыццё-быццё. Зайшла размова і пра тое, як будуць зімаваць. Адна з жанчын не хавала задаволенасці:...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика