14 лістапада каля 11-й гадзіны ў Калінкавіцкім раёне адбылася аўтааварыя, у якой загінулі 5 жанчын, інфармуе БЕЛТА. На 176-м кіламетры трасы М10 малакавоз сутыкнуўся з мікрааўтобусам "Фольксваген". Усе загінулыя — пасажыры мікрааўтобуса. Кіроўца мікрааўтобуса атрымаў траўмы, ён у рэанімацыі, а кіроўца МАЗа не пацярпеў.
Мяркуецца, што прычынай аўтааварыі сталі складаныя ўмовы надвор'я — на аўтадарозе быў снег. З-за іх ДТЗ адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. Следчы камітэт інфармуе, што мікрааўтобус выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з малакавозам.
Фота: Следчы камітэт 14 лістапада каля 11-й гадзіны ў Калінкавіцкім раёне адбылася аўтааварыя, у якой загінулі 5 жанчын, інфармуе БЕЛТА. На 176-м кіламетры трасы М10...