В гимназии Добруша прошло торжественное открытие районной олимпиады по учебным предметам. 21.by

В гимназии Добруша прошло торжественное открытие районной олимпиады по учебным предметам

15.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі б не столік рэгістрацыі ў фае, стэнд з інфармацыяй для удзельнікаў, не адразу і зразумелі б:  у гімназіі праходзіць раённая прадметная алімпіяда.

– Чаму так ціха? – задаю пытанне прадстаўнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, якія сустракалі гасцей.

Аказалася: навучальная ўстанова будзе прымаць “алімпійцаў” групамі да першага снежня. А ў мінулую суботу тут быў дадзены старт інтэлектуальным спаборніцтвам сярод самых яркіх “зорачак” школьнікаў – пераможцаў першага этапу алімпіяды.

 Са сцэны гучыць танга на акардэоне – для бадзёрага настрою. У актавай зале – юныя эрудыты, даследчыкі, творчыя маладыя людзі з Добруша, Жгуні, Церахоўкі, Івак, Нівак, Кругаўца… Па словах намесніка начальніка аддзела адукцыі, спорту і турызму райвыканкама Алены Журбянковай, да месца правядзення алімпіяды арганізаваны падвоз, прадугледжана харчаванне дзяцей. Паклапаціліся арганізатары і аб дарослых, якія суправаджаюць школьнікаў. За выхаванцаў увогуле хвалявацца няма прычын: яны – пад наглядам шматлікіх педагогаў, членаў арганізацыйнага камітэта. Пазней да сваіх абавязкаў прыступіць журы з настаўнікаў-прадметнікаў.

Актыўна давядзецца папрацаваць філолагам. Група ўдзельнікаў алімпіяды па рускай мове і літаратуры – самая шматлікая, 17 чалавек. Сярод іх – адзіная прадстаўніца гімназіі. На высокі вынік дзесяцікласніцы педкалектыў установы вельмі спадзяецца. Праўда, дзеля гэтага гімназістцы і яе канкурэнтам трэба прыкласці максімум намаганняў. Выканаць граматычныя заданні, напісаць водгук на літаратурны твор і адказаць на пытанні білета.

– Школьнікі павінны умець размаўляць, выказваць сваё меркаванне, – лічыць Алена Журбянкова.

Суразмоўца не ўтойвае: заданні выхозяць за рамкі школьнай праграмы. Сярод удзельнікаў алімпіяды ёсць, напрыклад, дзевяцікласнік. Яму прыйдзецца выконваць заданні, разлічаныя на вучняў 10-11 класаў.

…У аўдыторыі з шыльдай “Англійская мова” пануе працоўны настрой. На сталах – пашпарт, ручкі і алоўкі. Усім астатнім, што спатрэбіцца, рабят забяспечаць. На дошцы – узор афармлення работы.

Роўна ў дзевяць гадзін – устаноўлены для ўсёй краіны час – педагог адкрые канверт з заданнямі і ў класе інфарматыкі. Удзельнікаў тут усяго два. Але гэты факт не спрошчвае задачы ні членам журы, ні юным прыхільнікам інфармацыйных тэхналогій. І тое, што на выкананне алімпіядных заданняў адведзена пяць гадзін, толькі пацвярджае: лёгка не будзе…

– Ад вынікаў раённага этапу спаборніцтваў многае залежыць. Лепшыя прадстаўнікі раёна паедуць на абласную алімпіяду, там у выпадку поспеху змогуць атрымаць пуцёўку на “рэспубліку”, – рэзюміруе Алена Журбянкова. 

Людміла НАЗАРАВА

Фота Яўгена УСЦІНАВА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рубрика: ОбразованиеАвтор: Людмила ПИСКУНОВАКалі б не столік рэгістрацыі ў фае, стэнд з інфармацыяй для удзельнікаў, не адразу і зразумелі б:  у гімназіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика