ЗАТРЫМАЛІ ПА «ЎНУТРАНАМУ ПЕРАКАНАННЮ» ІНСПЕКТАРА ДАІ. 21.by

ЗАТРЫМАЛІ ПА «ЎНУТРАНАМУ ПЕРАКАНАННЮ» ІНСПЕКТАРА ДАІ

16.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Алег Мацкевіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Пасля свайго затрымання ў Барысаве на Дзень волі 25 сакавіка бягучага года Алег Мацкевіч абскардзіў дзеянні міліцыі і, а потым звярнуўся ў суд. У скарзе ён прасіў прызнаць дзеянні супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС наконт свайго затрымання і правядзення працэсуальных дзеянняў незаконнымі і не абгрунтаванымі. Суд Барысаўскага раёна прыняў заяву і распачаў па ёй вытворчасць.

Нагадаем, Алег Мацкевіч быў затрыманы ў Барысаве супрацоўнікамі ДАІ 25 падчас паездкі ў Мінск на уласным аўтамабілі разам з дачкой, якая з,яўляецца студэнткай ЕГУ.

Па словах супрацоўнікаў ДАІ яны мелі падазрэнні ў тым, што VIN-код аўтамабіля перароблены. Пазней Мацкевіч абскардзіў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру і аддзел Следчага камітэта Барысаўскага раёна. У скаргах ён прасіў правесці праверку законнасці і абгрунтаванасці свайго ўтрымання амаль 6 гадзінаў у будынку Барысаўскага РУУС з мэтай “зверыць сапраўднасць VIN-коду аўтамабіля”.

Як не дзіўна, але суд разбіраўся ў матэрыялах справы напрацягу чатырох паседжанняў.

Па хадайніцтву праваабаронцы судом былі дапытаныя сведкі здарэння – супрацоўнікі ДПС ДАІ, якія яго затрымлівалі. Як сцвярджае А.Мацкевіч, у паказаннях сведкаў здарэння выявіліся пэўныя супярэчнасці, якія, на яго думку, не дазволілі суду проста адмовіць у задавальненні скаргі. Так, старшы інспектар нарада ДПС Паўла Канашэвіч паказаў, што ён ў працэсе спынення аўтамабіля ўдзелу не прымаў. Аднак потым, калі атрымаў ад падначаленага інспектара Аляксея Дзем’яновіча звесткі быццам аб падробцы VIN-коду транспартнага сродку, склаў адпаведны рапарт. Сам Дзем’яновіч у судзе паказаў, што ён праверку агрэгатных нумароў аўтамабіля на месцы не праводзіў.

І запэўніў суд, што гэтая машына ў яго даўна выклікала “падазрэнні”, прыкладна за паўгода да затрымання. Але часу выклікаць кіроўцу для праверкі падазрэнняў ён не знаходзіў: “было шмат працы”. Падазрэнні з’явіліся ў інспектара падчас росшуку падобнага аўтамабіля, які стаў ўдзельнікам дарожна-транспартнага здарэння.

Варта адзначыць, што Мацкевіч таксама памятае гэты выпадак. Інспектар ДПС Дзем’яновіч шукаў яго чамусьці напярэдадні правядзення пікету супраць так званай “дзедаўшчыны” ў Пячах, якую праваабаронца арганізаваў 30 кастрычніка мінулага года на Цэнтральнай плошчы ў Барысаве, за што ён быў пакараны штрафам. Гэта сітуацыя наводзіць на думку, што тэлефон праваабаронцы праслухоўваецца адпаведнымі службамі.

Паводле слоў інспектара ДАІ, Мацкевічу “прапанавалі” праехаць у Барысаўскі РУУС для праверкі тэхнічнага стану аўтамабіля. На рытарычнае пытанне праваабаронцы, якія былі падставы ў супрацоўнікаў ДПС дзеля таго, каб рабіць прапанову, ад якой немагчыма адмовіцца, прадстаўнік РУУС - начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Вадзім Богдан адказаў, што падставай было “унутранае перакананне” інспектара ДАІ.

6 лістапада суддзя Любоў Мікуліч агучыла вызначэнне аб спыненні вытворчасці па справе скаргі праваабаронцы Алега Мацкевіча. Цяпер ён мае намер абскардзіць вызначэнне ў Мінскім абласным судзе, а потым звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Іван ДЗЁМІН

 

32

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 ліспапада суд Барысаўскага раёна спыніў вытворчасць па скарзе барысаўскага праваабаронцы Алега Мацкевіча на дзеянні супрацоўнікаў мясцовай міліцыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика