Хутка ёлка! . 21.by

Хутка ёлка!

16.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе на Міншчыне з 10 снежня па 11 студзеня 2019 года.


Адпаведнае рашэнне прыняў абласны выканаўчы камітэт.

Мяркуецца, што ў дні святочных навагодніх мерапрыемстваў павіншаваць дзяцей у інтэрнацкія ўстановы, прыёмныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, цэнтры навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы прыедуць кіраўнікі аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, абласных арганізацый, дэпутаты, старшыні райвыканкамаў.

28 снежня ў Маладзечанскім Палацы культуры адбудзецца абласное дабрачыннае свята, на якім дзяцей чакаюць адмысловая забаўляльная праграма і навагоднія падарункі. Такога кшталту мерапрыемствы пройдуць у кожным райцэнтры і ў Жодзіне.

Арганізацыйны камітэт па правядзенню абласнога навагодняга свята ў Маладзечне ўзначаліў намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе на Міншчыне з 10 снежня па 11 студзеня 2019 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика