Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!. 21.by

Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!

17.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Вынік вашай працы – гарантыя харчовай бяспекі і раёна, і ўсёй краіны, надзейны падмурак павышэння дабрабыту насельніцтва.
Гэта свята аб’ядноўвае земляробаў і жывёлаводаў, спецыялістаў і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу, перапрацоўчай прамысловасці, фермераў – усіх, хто ўносіць важкі ўклад ва ўмацаванне адной з найбольш важных галін эканомікі, у забеспячэнне жыхароў краіны высакаякаснымі прадуктамі харчавання.
Выказваем шчырую ўдзячнасць усім работнікам аграпрамысловага комплексу, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню. Нізкі паклон за плённую працу, за адданасць роднай зямлі і сялянскаму абавязку, за уклад у развіццё нашага раёна.
У гэты святочны дзень ад ўсёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, новых працоўных перамог і здзяйсненняў.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.                                           РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика