«Ні мяжы, ні краю для багатага ўраджаю»: творчыя калектывы Гродзеншчыны спяваюць на сцэне абласного фестываля-кірмаша “Дажынкі-2018”. 21.by

«Ні мяжы, ні краю для багатага ўраджаю»: творчыя калектывы Гродзеншчыны спяваюць на сцэне абласного фестываля-кірмаша “Дажынкі-2018”

17.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На набярэжнай возера  ў Іўі  распачаўся канцэрт «Ні мяжы, ні краю для гродзенскага багатага ўраджаю». Творчыя калектывы з усёй вобласці віншуюць гасцей і ўдзельнікаў свята гучнымі спевамі, вясёлымі народнымі танцамі ды гульнямі. 
 
IMG_8851.JPG
IMG_8877.JPG
IMG_8918.JPG
 
Першымі на сцэну выйшлі артысты народнага ансамбля народнай музыкі “Гудскі гармонік” з Лідскага раёна. У выкананні  традыцыйных удзельнікаў фестываля гучалі беларускія, рускія, польскія народныя матывы. А слухачы не маглі стрымацца, каб не пачаць прытанцоўваць. Салісткі народнага ансамбля народнай песні “Хутарок” з горада Смаргонь надалі імпрэзе асаблівага моладзевага задору. 
 
IMG_8921.JPG
IMG_8938.JPG
 
Падхапілі хвалю шчырага святочнага настрою таленавітыя спевакі народнага ансамбля беларускай музыкі і песні “Гасцінец” Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, якія ўжо больш за дваццаць  гадоў  дораць сваю творчасць прыхільнікам нацыянальных музычных традыцый. А побач з імі на адной сцэне – народны ансамбль песні і музыкі “Весялуха” з Зэльвенскага раёна і народны ансамбль народнай музыкі і песні “Грымата” са Слоніма. 
 
IMG_9033.JPG
IMG_9092.JPG
 
 
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На набярэжнай возера ў Іўі распачаўся канцэрт «Ні мяжы, ні краю для гродзенскага багатага ўраджаю». Творчыя калектывы з усёй вобласці віншуюць гасцей і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика